Хрыпялёва. Сустракаецца таксама варыянт Хрыпялёў, м. (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1647 годзе як вёска Храпялёва ў складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 707, у 1654 годзе - пры перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу магілёўскаму бурмістру Раману Рабровічу з жонкай Арынай АўхімаўнайНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143.
У 1926—1937 гадах цэнтр Хрыпялёўскага нацыянальнага польскага сельсавета, у 1937—1954 гадах цэнтр Хрыпялёўскага сельсавета.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна