Бо́ўшава (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дашкаўка на лініі Магілёў—Жлобін. Рэльеф раўнінны, на захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам. На ўсходзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Назва Яшчэ адно Боўшава (рус. Бовшево) у Смаленскай вобласці, побач з расійска-беларускай мяжой. Апроч таго, сяло Боўшаў (укр. Бовшів) ёсць на захадзе Украіны (Івана-Франкоўшчына), назва якога тлумачыцца ад старажытнарускага імені *БольшъЕтимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 23..
Гісторыя Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска ў Старабыхаўскім павеце.
У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1908 годзе адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 годзе было 52 вучні, дзейнічаў ленінскі куток. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы будаўнік».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1975 годзе да вёскі далучана в. Боўшавец. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная зорка» (цэнтр — в. Дашкаўка). Размяшчаліся вытворчая брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, дзейнічалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 93 жыхары мужчынскага полу. 1880 — 36 двароў, 274 жыхары. XX стагоддзе: 1990 — 126 гаспадарак, 253 жыхары. XXI стагоддзе: 2007 — 51 гаспадарка, 78 жыхароў.
Славутасці Драўляная капліца на могілках.
Іншае З-пад Ваўкавыску фіксавалася прозвішча Боўшhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L98N-HLDV?i=298&cat=2323279.
Ёсць літоўскія аднаасноўныя Baušys, Baušahttps://pavardes.lki.lt/?pv=45c784ccc951c7e070b394be6974c522.
Ёсць нямецкія прозвішчы BauschBausch // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands, BauscheBausche // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дашкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна