Салта́наўка (, ) — вёска ў Беларусі, у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўдзень ад Магілёва, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чарназёмаўка, на рацэ Хватаўка. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога . На рацэ Хватаўка сажалка.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Раней была Салтанаўскім фальваркам, які належаў па чарзе Солтанам, Сапегам, С. Богуш-Сестранцэвічу і Грыневічам.
У канцы XVIII стагоддзя тут знаходзілася суконная фабрыка, на якой вырабляліся сукно, абрусы і сурвэты па галандскім узоры і тонкае палатноМатэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феадалізма / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага. — № 1. [1795—1840]/ Менск : Бел. акад. навук, 1934. — 300 с. С. 9.
Мясцовыя сяляне займаліся рамёствамі і лесасплаўнымі працамі, бо раней там, каля Дняпра, знаходзіўся адзін з галоўных у Магілёўскай губерні пунктаў збыту і сплаву лесу.
23 ліпеня 1812 года пад Салтанаўкай адбылася бітва французскіх войск з расійскімі.
Славутасці Мемарыяльная капліца (1912 год) —
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Дашкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна