Бо́катаўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска Бакатаўка ў Старабыхаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1784 годзе вёска Бохацеўка ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка.
Пад уладай Расійскай імперыі У 1858 годзе 58 жыхароў мужчынскага полу. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Леніна. Дзейнічала пачатковая школа, у якой у 1936 годзе было 142 вучні.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1960—1965 гадах цэнтр Бокатаўскага сельсавета. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада), працавалі клуб, магазін.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На заходняй ускраіне — сад.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1784 — 12 двароў, 87 жыхароў. XIX стагоддзе: 1858 — 58 жыхароў мужчынскага полу. 1897 — 19 двароў, 125 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 22 двары, 150 жыхароў. 1926 — 35 двароў, 254 жыхары. 1990 — 26 гаспадарак, 62 жыхары. XXI стагоддзе: 2007 — 8 гаспадарак, 10 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Заводскаслабодскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна