Вялі́кая Баро́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Бальша́я Баро́ўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета.

Размешчана за 5 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на поўначы мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Чавусы, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года — вёска Бароўка ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач знаходзіўся хутар.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Кадзіна» (цэнтр — вёска Кадзіна). Дзейнічалі вытворчая брыгада, сярэдняя школа, магазін і клуб. У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1984 годзе інстытутам «БелНДІгіпрасельбуд». Планіроўка прамавугольная. Вёска складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, ад якой на поўдзень да шашы адыходзяць дзве кароткія паралельныя вуліцы, злучаныя ў цэнтры кароткай вуліцай. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўдні вядзецца забудова двух- і трохпавярховымі мураванымі дамамі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — вёска: 17 двароў, 123 жыхары; хутар: 7 двароў, 43 жыхары. 1909 — вёска: 28 двароў, 172 жыхары; хутар: 5 двароў, 25 жыхароў. XX стагоддзе: 1990 — 148 гаспадарак, 316 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 10 гаспадарак, 213 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кадзінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна