Пясча́нка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717. Згадваецца ў 1752 годзе пры размежаванні з суседняй вёскай Лубнішча, што ўваходзіла ў склад Княжыцкага графстваНГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 32, с. 806.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. 9 студзеня 1944 года 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева правёў бой, каб выратаваць мірных жыхароў ад знішчэння і вывазу на катаржныя работы ў Германію.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна