Альхо́ўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 40 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Найноўшы час Вядома ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. У 1909 годзе ўрочышча Альхоўка (9 двароў) у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. З сакавіка да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. 9 мая 1923 года перададзена Магілёўскаму павету.
У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 жніўня 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў ВендаражскімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., з 4 чэрвеня 1965 года зноў у СемукацкімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105). сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы).
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1926 — 16 двароў, 98 жыхароў. 1990 — 23 гаспадаркі, 47 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 15 гаспадарак, 27 жыхароў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Семукацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна