Вялі́кае Бу́шкава. Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Бу́шкава (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета.
Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на захадзе цячэ рака Раста (прыток ракі Проня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Сухары, Качурына і далей па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло Бушкова (20 двароў) у Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі, дзяржаўная ўласнасць.
У 1738 годзе згадваецца як вёска Бушкаў у Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 77, с. 231. У 1742 годзе мелася царква.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ўваходзіла ў маёнтак Ждановічы Чавускага павета, налічвала 17 двароў і 119 жыхароў, казённая ўласнасць, дзейнічаў млын.
Паводле перапісу 1897 года — 30 двароў, 227 жыхароў, у Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні, меўся піцейны дом.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 20 жніўня 1924 года ў Зарасцянскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне, з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Калгасны сцяг».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 16 жніўня 1959 года, пасля скасавання Дрыбінскага раёна, вёска ўвайшла ў склад Сухарэўскага сельсавета Чавускага раёна, а з 22 студзеня 1965 года — Магілёўскага раёна.
У 1990 годзе ў складзе калгаса «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Зарэсце). Дзейнічалі вытворчая брыгада, фермы свінагадоўчая і буйной рагатай жывёлы. У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка Планіровачна вёска складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўночнага захаду на паўночны ўсход, забудаванай двухбакова і няшчыльна пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1604 — 20 двароў. XVIII стагоддзе: 1785 — 17 двароў, 119 жыхароў. XIX стагоддзе: 1897 — 30 двароў, 227 жыхароў. 1909 — 30 двароў, 217 жыхароў. XX стагоддзе: 1926 — 40 двароў, 289 жыхароў. 1990 — 27 гаспадарак, 49 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 13 гаспадарак, 18 жыхароў.
Вядомыя асобы Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. 1937) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сухарэўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна