Reductio ad Hitlerum, або argumentum ad Hitlerum (з лацінскай «звядзенне/апеляцыя да Гітлера», Hitlerus ёсць лацінізаванай формай імя Гітлера) — тэрмін, прыдуманы філосафам Леа Штраусам у 1951 годзе. Паводле Штрауса, гэта такі тып хітрыка, калі адзін з апанентаў параўноўвае погляды другога апанента з тымі, якіх прытрымліваўся Адольф Гітлер ці Нацыянал-сацыялістычная партыя. Выкарыстанне гэтага выкруту часам называюць «разыгрываннем нацысцкае карты».
Сутнасць выкруту Выкрут часта прымае наступную форму: «Гітлер (ці нацысты) падтрымлівалі X, такім чынам, X — зло/нешта непажаданае/нешта дрэннае». Прыклад: «Гітлер падтрымліваў барацьбу з курэннем, такім чынам, усе падобныя кампаніі — зло». Рытарычная каштоўнасць аргумента ў тым, што ў бальшыні супольнасцей каштоўнасці Гітлера і нацызму аўтаматычна лічацца непрымальнымі, і выкарыстанне такога параўнання можа пацягнуць у апанента ўзнікненне эмацыйнай рэакцыі, якая не дазваляе даць рацыянальны адказ.
Прыклад контраргумента: «А калі Гітлер скажа, што двойчы два чатыры, то двойчы два аўтаматычна стане раўняцца пяці?»
Падвідамі гэтага выкруту ёсць супастаўленне прапаноў апанента з Халакостам, Гестапа, фашызмам ці таталітарызмам, а таксама з тэрарызмам. Можа выкарыстоўвацца таксама зваротная форма: «Гітлер быў супраць X, такім чынам, X — гэта добра».
Гл. таксама Дэмагогія
Літаратура Gabriel H. Teninbaum Reduction ad Hitlerum: Trumping the Judicial Nazi Card . Michigan State Law Review, Vol. 2009, p. 541-578, 2009
Катэгорыя:Адольф Гітлер Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Лагічныя памылкі