Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава, сапраўднае прозвішча Грэк (, Мінск — , Масква) — палітычная і дзяржаўная дзяячка БССР.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванаццаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»Яніна Станіславаўна Мазурава Участие женщин в социалистической индустриализации страны, была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі.

Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)Наталья Степуро. Надежда и опора. «Рэспубліка» . Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год была членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б).

З 1937 года — загадчык аддзела, у 1938—1940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947). У 1943—1946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952).

З 1953 года жыла ў Маскве.

Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Сям’я Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.

Змены ў беларускі правапіс Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:

— Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў.

Узнагароды Два ордэны Леніна Ордэн Айчыннай вайны першай ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медалі

Памяць Іменем Н. Грэкавай названы парк у МінскуНовые названия на карте Минска, у якім усталяваны мемарыяльны знакМемориальный знак Надежде Григорьевне Грековой. Кінастудыяй «Беларусьфільм» створаны дакументальны фільм «Два жыцці Надзеі Грэкавай» (2016).

Крыніцы

Літаратура Филиппов С. Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. Справочник. — Москва, РОССПЭН, 2016. Грекова (Грек) Надежда Григорьевна // Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза (1898—1991).

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Трэція сакратары ЦК КП(б)Б Катэгорыя:Міністры харчовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі