thumb|Тытульны аркуш кнігі Зібальда і Цукарыні Flora japonica Іозеф Герхард Цукарыні (; 10 жніўня 1797, Мюнхен, Германія, — 18 лютага 1848, Мюнхен) — нямецкі батанік, прафесар батанікі Мюнхенскага ўніверсітэта.

Вядомы працамі па флоры Далёкага Усходу, асабліва Японіі, выдадзенымі сумесна з Філіпам фон Зібальдам паводле матэрыялаў, сабраных апошнім; а таксама батанічнымі апісаннямі раслін, сабраных у іншых абласцях Зямлі (у прыватнасці, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы).

Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчую гісторыю ва універсітэце ў Эрлангене (1815—1819) у Хрысціяна Нееса фон Эзенбека. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў родны Мюнхен, дзе пачаў працу ў батанічным садзе пад кіраўніцтвам Франца Шранка.

У 1823 годзе абраны ад'юнктам Баварскай Каралеўскай акадэміі навук і выкладаў батаніку ў Каралеўскім ліцэі.

У 1824 годзе стаў чытаць лекцыі ў Медыка-хірургічным інстытуце ў Мюнхене, у 1826-м прызначаны экстраардынарным, а ў 1835-м — ардынарным прафесарам сельскагаспадарчай і лесаводчай батанікі ў Мюнхенскім універсітэце.

У 1827 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1839 годзе — акадэмікам Баварскай акадэміі навук.

У 1836 годзе, пасля смерці Шранка, заняў месца захавальніка батанічнага саду.

З 1820 года апісваў і сістэматызаваў гербарый, сабраны ў Бразіліі Карлам фон Марцыусам.

Род раслін сямейства Марэнавыя названы Карлам Людвігам Блюмэ ў 1826 годзе ў яго гонар.

Асноўныя надрукаваныя працы Monographie der amerikanischen Oxalisarten // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch., 1825, том IV Flora der Gegend von München, 1829 Nachtrag // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch. 1832, том X Charakteristik der deutschen Holzgewächse im blattlosen Zustand, I—II, Мюнхен, 1829—1831) Plantarum novarum vel minus cognitarum…, 1832—1845 Flora Japonica sive Plantae quas in imperio Japanico coll., descripsit, ex parte in ipsis locis pingendas cur. : [Lugduni Batavorum apud auctorem 1835—1870] / Ph. Fr. de Siebold. Sectio prima, continens plantas ornatui vel usui inservientes Digessit J. G. Zuccarini. Monimentum in memoriam Engelberti Kaempferi ; Caroli Petri Thunbergit in horto botanico insulae Dezima cura et sumptibus Ph. Fr. de Siebold positum 1826 (Лейдэн, 1835—1870) (сумесна з Зібальдам) Florae Japoniae familiae naturales, 1843—1846 (сумесна з Зібальдам)

Літаратура С. F. v. Martius. Denkrede auf Jos.-Gerh. Zuccarini, gelesen in d. öffentl. Sitzung d. k. bayer. Akad. d. Wissensch. am 28 März 1848 // Flora, 1848, № 39

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны