Тарканы́ (, ) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Даманавіцкага сельсавета.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета. Пад 1750 годам пазначана ў актах Вялікага літоўскага трыбунала. У 1834 годзе ў валоданні памешчыка Міхайлава. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы. У 1879 годзе пазначаная як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. У 1929 годзе арганізаваны калгас, дзейнічала пачатковая школа (у 1935 годзе 71 вучань). У час Вялікай Айчыннай вайны 59 жыхароў загінулі на фронце. Была вызвалена ад нямецкай акупацыі ў студзені 1944 года часцямі 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі . Паводле перапісу 1959 года размяшчалася падсобная гаспадарка камбіната хлебапрадуктаў. Да 21 кастрычніка 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Даманавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231)., да 8 студзеня 1992 года — у склад Гарочыцкага сельсавета.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Даманавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна