Гуці́шча (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 103 км ад Гомеля, на рацы Гутлянка (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя У 1777 годзе вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, узгадваецца як маёмасць падстарасты Акіма Юдзіцкага (разам з вёскамі Сіпораўка, Малашкавічы, Юдзічы, Валосавічы, Ямнае). У 1858 годзе 17 двароў, уладанне памешчыцы Хуцікавай. У 1873 годзе памешчык тут меў 513 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Р. Люксембург, працавалі 2 ветракі, кузня. У Вялікую Айчынную вайну ў 1943 годзе нямецкія карнікі спалілі 10 двароў, 23 вяскоўцы не вярнуліся з фронту. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1777 год — 71 жыхар 1897 год — 239 жыхароў, 38 двароў. 1909 год — 286 жыхароў, 45 двароў (у фальварку 13 жыхароў). 1959 год — 302 жыхары. 2004 год — 73 жыхары, 36 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна