Хо́дасавічы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Збароўскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Хадасевічы ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 14v..
У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ходзе 3-гадзіннага бою, узмоцнены паліцыяй 2-і ўзвод 203-га ўсходняга кавалерыйскага эскадрона разграміў савецкі партызанскі гарнізон, які знаходзіўся ў вёсцы. Страты партызан устанавіць не ўдалося, але ўласныя склалі 2 забітымі і 2 параненыміНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 51—52, 56..
Насельніцтва
Славутасці Паселішча часоў неаліту (3-е — пачатак 2-га тыс. да н.э.) Курганны могiльнiк-1 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 3,5 — 4 км на паўднёвы захад ад вёскi — Курганны могiльнiк-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 0,4 — 0,45 км на паўднёвы ўсход ад першай курганнай групы — Курганны могiльнiк-3 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 0,25 — 0,3 км на паўднёвы ўсход ад другой курганнай групы — Селішча (другая палова 1-га тыс. н.э.)Ходасавічы. Язычніцкае свяцілішча (X — пачатак XI ст.), на ўсходняй ускраіне старажытнага селішчаХодасавіцкае свяцілішча.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Збароўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна