Кісцяні́ (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, за 142 км ад Гомеля.
Каля аграгарадка знаходзіцца гарадзішча мілаградскай культуры, якое датуецца 2-й паловай I-га тысячагоддзя да н.э. — пачатку I ст. н.э.
Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 26..
У 1924—1960 гадах і з 1963 года па наш час цэнтр Кісцянёўскага сельсавета. У 1960—1963 гадах вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)..
Насельніцтва 1998 год — 660 жыхароў, 244 двары.
Вядомыя асобы Наталля Мікалаеўна Бадзяла (нар. 1969) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (1912—1980) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).
Крыніцы
Літаратура — С. 294.
Спасылкі
Катэгорыя:Кісцянёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна