Мадо́ра (, ) — вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, на рацэ Мадорка.
Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як слабада Мядэра ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 27..
У 1924—1954 гадах цэнтр Мадорскага сельсавета. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кісцянёўскага сельсавета, да 19 верасня 1963 года — у склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. Пасля — у складзе Кісцянёўскага сельсавета.
Вядомыя асобы Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў (1929—2002Матвейков Григорий Павлович (25.02.1929-20.01.2002) // Сайт БДМУ) — тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР — С. 229.. Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Кісцянёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна