Стары́ Крыўск (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Курганскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 38 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 87 км ад Гомеля, на шашы Доўск—Гомель.
Гісторыя Маёнтак Крыўск заснаваў ў 16 стагоддзі Аляксандр Юдзіцкі, падсудак рэчыцкі, на землях у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ, падараваных Стафанам Баторыем за службу.Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 241 У 1777 годзе узгадваецца як сяло Крыўскае () ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, маёмасць Юзафа (Восіпа) Сулістроўскага (сына Антонія Юзафа Сулістроўскага і Тэрэзы з Юдзіцкіх).Ведомость о дворянах Могилевской губернии, по разделению на 12-ть уездов, 1777 год, c. 105 У 1852 годзе пабудаваная драўляная царква Святога Мікалая. У 1884 годзе ў вёсцы дзейнічаў валавы млын. Дзейнічала земская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1920-х гадах, пасля заснавання вёскі Новы Крыўск, вёска была перайменавана ў Стары Крыўск. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі 2 ветракі, кузня, ваўначоска. 2 вяскоўцы загінулі ў савецка-фінляндскую, 61 — у Вялікую Айчынную вайну. Пасля вайны ў складзе саўгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Курганне), была размешчана бібліятэка.
Насельніцтва
Славутасці Свята-Мікалаеўская царква (XIX ст.)
Вядомыя асобы Дзмітрый Пятровіч Усаў (1923—1992) — заслужаны настаўнік БССР (1968).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Курганскі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна