Марка Пола (; каля 1254, паводле адной версіі Венецыя, паводле іншай Курзола, цяпер Корчула ў Харватыі — , Венецыя) — венецыянскі купец, падарожнік і пісьменнік. Марка Пола першым найбольш падрабязна апісаў невядомую тагачасным еўрапейцам Азію — дзяржавы і народы, якія жылі там — у сваёй вядомай «Кнізе пра разнастайнасць свету». Нягледзячы на сумненні ў дакладнасці фактаў, выкладзеных у гэтай кнізе, якія выказваліся ад моманту яе з’яўлення і да цяперашняга часу, яна служыць каштоўнай крыніцай па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі Арменіі, Ірана, Кітая, Манголіі, Індыі, Інданезіі і іншых краін у сярэднявеччы. Гэтая кніга значна паўплывала на мараплаўцаў, картографаў і пісьменнікаў XIV—XVI стагоддзяў. У прыватнасці, асобнік гэтай кнігі быў на караблі Хрыстафора Калумба падчас яго пошукаў шляху да Індыі; за падлікамі даследчыкаў, Калумб зрабіў у ёй 70 паметакРадио ЭХО Москвы :: Всё так, 16.05.2009 18:10 Марко Поло. Европейский взгляд на чудеса Востока: Наталья Басовская, Сергей Бунтман .
Паходжанне Лічыцца, што Марк Пола нарадзіўся ў сям’і венецыянскага купца Нікола Пола, сям’я якога займалася гандлем ювелірнымі вырабамі і вострымі прыправамі. Звестак пра нараджэнне Марка Пола не захавалася, таму традыцыйная версія пра яго нараджэнне ў Венецыі была аспрэчана ў XIX ст. харвацкімі даследчыкамі, якія сцвярджаюць, што першыя згадкі знаходжання сям’і Пола ў Венецыі адносяцца да 2-й паловы XIII ст., дзе на іх спасылаюцца як на Poli di Dalmazia, тым часам, аж да 1430 года сям’я Пола валодала домам у Корчула (цяпер у Харватыі)Gogala-Dominis, Frederik (1954). «Dopuna u životopisu Marka Pola»/ Zadarska revija III (4): p. 332..
Апроч таго, ёсць непрызнаная большасцю даследчыкаў версія, паводле якой Марка Пола быў палякам. Слова «пола» на тытульным лісце першага выдання яго кнігі напісана з маленькай літары, што быццам паказвае не на прозвішча, а хутчэй на нацыянальнасць, а прозвішча ідзе далей. Але справа ў тым, што тэкст напісаны вакол ілюстрацыі, і прозвішча, якое не змясцілася на гарызантальным радку побач з імем, перайшло на вертыкальны радок і візуальна не ўспрымаецца, хоць напісана з вялікай літары. У гэтым можна ўпэўніцца, разгледзеўшы фота тытульнага ліста з тэкстам «Dast ist der edel Ritter. Marcho polo von Veneding…» — «Гэта — высакародны рыцар. Марк паляк фон Венэдзіг…». Падарожнік Бенедыкт Паляк сапраўды існаваў, да Марка Пола ён суправаджаў Джавані дэ Плана Карпіні ў Мангольскую імперыю і склаў кароткую хроніку «Пра падарожжа братоў меншых да татараў».
Першае падарожжа бацькі і дзядзькі Марка Пола Венецыянскія купцы, якія дасягнулі ў XIII ст. гандлёвай магутнасці на Міжземным моры, не засталіся раўнадушнымі да даследаванняў, якія пачалі смелыя вандроўнікі ў Цэнтральнай Азіі, Індыі і Кітаі. Яны разумелі, што гэтыя падарожжы адкрыюць перад імі новыя рынкі збыту і што гандаль з Усходам абяцае значныя выгоды. Такім чынам, патрэбы гандлю мусілі прывесці да даследавання новых краін. Менавіта з гэтай прычыны два буйных венецыянскіх гандляры распачалі падарожжа ва Усходнюю Азію.
У 1260 годзе Нікола, бацька Марка, разам са сваім братам Мафеа адправіліся ў Крым (у Судак), дзе ў іх брата, якога таксама звалі Марка, быў свой гандлёвы дом. Далей, яны пайшлі па тым жа маршруце, што і Гільём дэ Рубрук у 1253 годзе. Правялі год у Сарай-Бату і пайшлі далей да Бухары. З-за небяспекі ваенных дзеянняў, якія вёў хан Берке (брат Батыя) у гэтым рэгіёне, браты Пола былі вымушаны адкласці вяртанне дамоў. Будучы ў Бухары тры гады і не маючы магчымасці вярнуцца дамоў, яны далучыліся да персідскага каравана, які паслаў хан Хулагу ў Ханбалык (сучасны Пекін) да свайго брата, мангольскага хана Хубілая, які да таго часу практычна завяршыў разгром кітайскай дынастыі Сун і неўзабаве стаў аднаасобным уладаром Мангольскай імперыі і Кітая.
Узімку 1266 года браты дасягнулі Пекіна і былі прыняты Хубілаем, які паводле слоў братоў, даў ім залатую пайцзу для вольнага шляху назад і папрасіў іх перадаць вестку да Папы Рымскага з просьбай даслаць яму алею з труны Хрыста ў Іерусаліме і прапаведнікаў хрысціянства. Разам з братамі паехаў у Ватыкан і мангольскі пасол, але падчас падарожжа ён захварэў і адстаў. Падчас падарожжа Нікола даведаўся пра смерць сваёй жонкі і нараджэнне свайго сына Марка, якое адбылося праз некалькі дзён пасля яго адбыцця, у 1254 годзе. Прыехаўшы да Венецыі ў 1269 годзе, браты даведаліся пра смерць Папы Клімента IV і пра тое, што новага Папу яшчэ не абралі. Жадаючы хутчэй выканаць даручэнне, яны вырашылі не чакаць абрання новага Папы, і ў 1271 годзе адправіліся ў Іерусалім, узяўшы з сабою Марка.
Падарожжа Марка Пола
Жыццё ў Кітаі
Першым кітайскім горадам, якога ў 1275 годзе дасягнула сям’я Пола, быў Шачжа (сучасны Дуньхуан). У тым жа годзе яны дабраліся да летняй рэзідэнцыі Хубілая ў Шанду (у сучаснай правінцыі Ганьсу). Паводле слоў Пола, хан быў ад яго ў захапленні, даваў разнастайныя даручэнні, не дазваляў яму вяртацца ў Венецыю і нават на працягу трох гадоў трымаў яго губернатарам горада Янчжоў (Глава CXLIV, Кніга 2). Акрамя таго, сям’я Пола (згодна са сцвярджэннямі кнігі) удзельнічала ў развіцці арміі хана і навучыла яго выкарыстоўваць катапульты падчас аблогі крэпасцяўСцвярджэнне спрэчнае, бо падчас захопу мангола-татарамі старажытнарускіх гарадоў (напрыклад, Кіева ў 1240 годзе) яны ўжо выкарыстоўвалі сценабітныя і іншыя асдныя машыны.
Апісанне жыцця Марка Пола ў Кітаі рэдка ідзе храналагічным парадкам, што стварае праблему ў вызначэнні дакладнага шляха яго падарожжаў, але яго апісанне дастаткова дакладнае геаграфічна, яно дае арыентацыю паводле бакоў свету і адлегласцей у тэрмінах дзён маршрута: «На поўдень ад Паншына праз адзін дзень падарожжа вялікі і знатны горад Каіу». Акрамя таго Пола апісвае паўсядзённае жыццё кітайцаў, згадвае выкарыстанне бумажных грошай, тыповыя рамёствы і кулінарныя традыцыі розных рэгіёнаў. Ён прабыў у Кітаі 17 гадоў.
Вяртанне ў Венецыю
Хубілай шмат разоў адхіляў просьбу Марка адпусціць яго дамоў. Толькі ў 1291 годзе хан даверыў Пола апошняе даручэнне: суправаджаць мангольскую прынцэсу Каэкцын (Кокацын у кнізе), якая была выдадзена ў жонкі персідскаму хану Аргуну. яны падарожнічалі на караблях, плывучы міма Суматры, Шры-Ланкі, Індыі да Персіі.
У 1293 ці 1294 годзе сям’я Пола дасягнула Персіі ўжо пасля смерці Аргун-хана, і пакінулі Каэкцын новаму ўладару Персіі. Пасля гэтага сям’я Пола накіравалася ў Трабзон і адтуль адплыла ў Венецыю. Каэкцын затым стала галоўнай жонкай персідскага хана Газана.
Жыццё ў Венецыі пасля вяртання Вельмі няшмат вядома аб яго жыцці пасля вяртання з Кітая. Згодна з асобнымі дадзеныміВСЭ, удзельнічаў у вайне з Генуей. Каля 1298 года Пола апынуўся ў палоне у генуэзцаў, дзе знаходзіўся да мая 1299. Яго апавяданні аб падарожжах былі запісаныя яшчэ адным вязнем, Русцікела (Русцічана), які таксама займаўся напісаннем рыцарскіх раманаў. Згодна з аднымі дадзенымі, тэкст дыктаваўся на венецкім дыялекце, згодна з іншымі — ён быў запісаны на старафранцузскай мове, з устаўкамі на італьянскайChritchley, J. Marco Polo’s book, Variorum, 1993. ISBN 0860783618. Але ў сувязі з тым, што арыгінальны манускрыпт не захаваўся, сказаць, як было на самой справе — немагчыма.
Пасля вызвалення з генуэзскага палону ён вярнуўся ў Венецыю, ажаніўся і ад гэтага шлюбу ў яго былі тры дачкі (дзве былі выдадзеныя за купцоў з Далмацыі, што, паводле меркаванняў асобных даследчыкаў, пацвярджае гіпотэзу пра харвацкае паходжанне, але сама жонка была з вядомага венецыянскага роду, што хучэй гаворыць аб сталых сувязях сям’і Пола ў Венецыі). У яго таксама быў дом на скрыжаванні вуліц Rio di SanGiovanni Crisostomo і Rio di San Lio. Ёсць дакументы аб тым, што ён удзельнічаў у двух нязначных судовых працэсах.
У 1324 годзе, ужо хворым чалавекам, Пола напісаў сваё завяшчанне, у якім згадвалася залатая пайцза, атрыманая ад татарскага хана (ён атрымаў яе ад дзядзькі Мафеа, які запаведваў яе Марка ў 1310 годзе). У тым жа 1324 годзе Марка памёр і быў пахаваны ў царкве Сан Ларэнца. У 1596 годзе яго дом (дзе, згодна з паданнем, знаходзіліся рэчы, прывезеныя ім з кітайскага падарожжа) згарэў. Царква, ў якой ён быў пахаваны, у ХІХ стагоддзі была знесена.
Даследчыкі аб кнізе
Кніга Марка Пола з’яўляецца адным з самых папулярных аб’ектаў гістарычных даследванняў. Бібліяграфія, складзеная ў 1986 годзе, складаецца з 2300 навуковых прац толькі на еўрапейскіх мовахWatanabe, H, Marco Polo bibliography 1477—1983, Tokyo, 1986.
З самага моманту яго вяртання ў горад гісторыі з паездкі успрымаліся з недаверам. Гісторык Пітар Джэксан у якасці адной з падстаў для недавера згадвае нежаданне прыняць яго апісанне добра арганізаванай і гасціннай Мангольскай імперыі, якое супярэчыла традыцыйнаму заходняму ўяўленню аб варварахJakson, P. Marco Polo and his «Travels», Bulletin of the Scool of Oriental and African studies, 61 (1): 82-101, 1998.. У сваю чаргу, ў 1996 годзе Франсіс Вуд, куратар кітайскай калекцыі Брытанскага Музея, напісала папулярную кнігу, у якой выказала сумненні ў самім факце падарожжа Марка Пола ў Кітай, мяркуючы, што венецыянец не падарожнічаў далей за мяжу Малой Азіі і Чорнага мора, а проста выкарыстоўваў вядомыя яму апісанні падарожжаў персідскіх купцоўWood, F., Did Marco Polo go to China?, London, 1995.. Напрыклад, у сваёй кнізе Марка Пола піша, што дапамагаў манголам падчас асады сунскай базы ў Сан’яне, але асада гэтай базы скончылася ў 1273 годзе, гэта значыць, за два гады да яго прыезда ў Кітай. У яго кнізе таксама маюцца і іншыя недахопы, якія выклікаюць пытанні даследчыкаў.
Папярэднія кантакты з Кітаем Адным з міфаў, якія склаліся вакол гэтай кнігі, з’яўляецца ўяўленне аб падарожжы Пола як аб першым кантакце паміж Еўропай і Кітаем. Нават не ўлічваючы меркаванне аб кантактах паміж Рымскай імперыяй і дынастыяй Хань, мангольскія заваёвы ХІІІ стагоддзя палегчылі маршрут паміж Еўропай і Азіяй (бо ён цяпер праходзіў па тэрыторыі адной дзяржавы).
У архівах Хубілая ад 1261 года ёсць спасылка на Краіны паўночнага сонца, верагодна, на скандынаўскія ці наўгародскія. Падчас свайго першага падарожжа Нікола і Мафеа Пола ішлі па таму ж маршруту, што і Гійом дэ Рубрук, які быў пасланы папай Інакенціям IV, дайшоў да тагачаснай мангольскай сталіцы Каракарума і вярнуўся ў 1255 годзе. Апісанне яго маршрута было вядома ў сярэднявечнай Еўропе і магчыма аб ім маглі ведаць браты Пола падчас свайго першага падарожжа.
Падчас знаходжання Пола ў Кітаі ў Еўропу прыехаў ураджэнец Пекіна Рабан Саума, а місіянер Джавані Монтэкарвіна, наадварот, накіраваўся ў Кітай. Апублікаваны ў 1997 годзе Дэвідам Сэлбурнам тэкст італьянскага яўрэя Якава з Анконы, які нібыта наведаў Кітай ў 1270—1271 г. незадоўга да Пола, згодна з меракаваннем большасці гебраістаў і кітаістаў, з’яўляецца містыфікацыяй.
У адрозненні ад папярэдніх падарожнікаў, Марка Пола стварыў кнігу, якая набыла вялікую папулярнасць і супернічала па поспеху ў публікі з фантастычным вандроўка Джона Мандэвіла (правобразам якога стаў Адарыка Пардэронэ).
Версіі кнігі Мала вядома пра ступень пісьменнасці Марка Пола. Верагодней за ўсё, ён мог весці камерцыйныя запісы, але невядома, ці мог ён напісаць кнігу. Ёсць меркаванне, што тэкст кнігі быў прадыктаваны ім Русцічэла, верагодна, на яго роднай венецкай мове, ці на латыні, але запісваць Русцічэла мог і на французскай, на якой ён пісаў раманы. Працэс напісання кнігі мог істотна адлюстравацца і на дакладнасці, і на паўнаце яе зместу: Марка выключаў са свайго апавядання тыя ўспаміны, якія не з’яўляліся цікавымі для яго самога як для купца (ці былі для яго відавочнымі), а Русцічэла мог не згадваць ці інтэрпрэтаваць згодна са сваім меркаваннем тыя ўспаміны, якія не ўяўлялі цікаўнасці ўжо для яго. Магчыма таксама дапусціць, што Русцічэла меў адносіны толькі да некаторых з чатырох кніг, а Пола мог мець і іншых «сааўтараў»/