Ра́шаў (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Гісторыя Ці не ўпершыню Рашаў згаданы ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 года. Справа датычылася наслання людзей панства Гальшкі і Міхала Лозкаў з добраў Юравічы на грунты маёнтку Хойнікі пана Мікалая Харлінскага і забрання паташу, нападу на карчму Рашаў. У акце ад 7 чэрвеня 1623 года аб наездзе на Астраглядаўскі маёнтак і замак, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі) і прыналежныя ім паселішчы названа таксама «wieś Raszow»Źródła dziejowe . T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 281, 637. Месцілася паселішча ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Ад тых часоў і да рэформеннага перыяду ў складзе Расійскай імперыі (1860-я гады) Рашаў належаў тым самым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Харлінскіх, з 1624 года — панам Мікалаю Абрамовічу, Максіміліяну Бразоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў.
З 1793 года — у межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў Рэчыцкім павеце Маларасійскай, з 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1795 года Слабада Рашаў, у якой налічвалася 7 двароў з 15 жыхарамі мужчынскага і 18 жаночага полу, была ў заставе ад пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар у мсціслаўскага стольніка Юстыніяна Фурса. Прозвішчы жыхароў — Добыш, Аўдзеенка, Душкевіч, ЯрацСлабада Рашаў у 1795 г..
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засведчана, што 71 жыхар вёскі Рашаў абодвух полаў і 2 вайскоўцы належалі да прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле МаладушаРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683.
У парэформенны час Рашаў належаў да Маладушскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе названы ў складзе Маладушскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года, дзейнічала хлебазапасная крама.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. У чэрвені 1943 года акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах.
Насельніцтва
Дынаміка 1795 год — 7 двароў, 33 жыхары. 1816 год — 28 двароў. 1850 год — 64 жыхары. 1897 год — 165 жыхароў (згодна з перапісам). 1930 год — 46 дввароў, 247 жыхароў. 1940 год — 51 двор, 259 жыхароў. 1959 год — 220 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — жыхароў няма.
Забудова План Рашава складаўся з простай мерыдыяннай вуліцы, да якой на поўдні далучалася злёгку скрыўленая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна