Флор Данатавіч Манцэвіч, у некаторых крыніцах Фларыян (, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці— , ) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 года. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні.
Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту.
У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях.
Ад 1917 года ўдзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 года настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі.
Член Таварыства беларускай школы.
Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.Страницы истории // Сайт Мёрскага райвыканкама
З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР удзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна.
Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР».
У пачатку нацысцкай (нямецкай) акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя, ёсць не пацверджаныя звесткі, што загінуў у Полацку.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай школы Катэгорыя:Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі