Не́бытаў. Сустракаецца таксама варыянт Не́бутаў (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Найранейшую пакуль пісьмовую згадку пра вёску Небытаў Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага сустракаем у судовым дэкрэце ад 9 мая 1618 года аб выданні збеглых адтуль, а таксама з Юравічаў, Козіх Лозаў (Лужаў) у Хойнікі альбо Новы Харленж да суджэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала ЛозкаўŹródła dziejowe. T. XXI: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 234.
У XVII—XVIII стагоддзях вёска належала да Загальскага староства. Паводле рэвізіі 1716 года wieś Niebytow налічвала пяць дымоў: гаспадары Амяльян Верабей, Назар Скорчанка, Марозенка Прышчэп, Лук’ян Астапенка, Павел Лук’яненка плацілі старосце князю Дамініку Яну Шуйскаму 13 злотых чыншу і даніны мядовай 7 з паловай бельцаўНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144.
Расійская імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Небытаў апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція ЖукаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. — С. 72.. Тады ў ёй налічвалася 24 двары, 72 жыхары мужчынскага і 62 жаночага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 526—530. У 1834 годзе 18 двароў, 90 жыхароў. У 1850 годзе ў Небытаве 21 двор, 124 жыхары, уласнасць казны. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 127 жыхароў абодвух полаў з вёскі Небытаў былі прыхаджанамі хойніцкай Свята-Пакроўскай царквы, 9 небытоўцаў-мужчын і 7 жанчын з’яўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666.
У парэформенны перыяд Небытаў належаў да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут 47 мужчынскіх душ былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 9 аднадворцаў, прыпісаных да Хойніцкай воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71. З 1871 года ва шрочышчы Супар каля вёскі дзейнічала смалакурная фабрыка, на якой ў 1875 годзе працавала 136 рабочых і было выпрацавана 5,6 тыс. вёдраў смалы, 1,2 тыс. пудоў драўнянага вугалю. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Небытаў заставаўся ў прыходзе Хойніцкай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. — С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140. Паводле перапісу 1897 года 57 двароў, 284 жыхары, капліца, хлебазапасны магазін, у Хойніцкай воласці. У 1909 годзе ў вёсцы налічваўся 61 двор, 402 жыхары, побач у аднайменным урочышчы 1 двор з 5 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. — С. 131., смалакурня.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Небытаў у складзе Хойніцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучняміДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19.
З 8 снежня 1926 да 16 ліпеня 1954 года і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 года вёска была цэнтрам Небытаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі, З 20 лютага 1938 года Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у Казялужжы, працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школаЗанальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290.
Насельніцтва 2021 год — 62 двары, 110 жыхароўІнфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ала Іванаўна Канапелька — беларуская паэтэса.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна