Чырво́ная Зара́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 180). (, ) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Паселіцкага сельсавета.
Гісторыя На тапаграфічнай карце Мінскай губерні А. К. Фіцінгофа 1846 года на месцы будучага пасёлка савецкіх часоў Чырвоная Зара паказаны фальварак Карнеліянаў. Але, паводле Віктара Гілеўскага, у метрычных кнігах Мікуліцкай царквы гэты фальварак згаданы яшчэ ў 1839 годзе, калі там нарадзіўся Канстанцін, сын Ігнацыя Ігнацыевага і Аляксандры Іванавай з роду брагінскіх Скараходаў СтравінскіхВіктар Гілеўскі. Стравінскія. Ад беларускіх каранёў. // Маладосць. 11/2019. С. 78. Ёсць звестка пра Карнеліянаў і ў метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла на кастрычнік 1849 года: тут ва ўзросце 68 гадоў памёр шляхетны Ігнацы, сын Адама, Стравінскі, пахаваны ксяндзом Францішкам Пазняком на парафіяльных могілкахНГАБ у Мінску. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 82адв.. Нябожчык быў дзедам Фёдара Ігнацыевіча Стравінскага, артыста Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, і прадзедам кампазітара Ігара Фёдаравіча Стравінскага.
Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых фальваркавых землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. — 52 жыхары. У складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтральная сядзіба ў вёсцы Веляцін).
Ліквідаваны 2 лістапада 2009 года«Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі