Баршчо́ўка (, ) — былая вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У выніку Чарнобыльскай катастрофы была адселена.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Паводле прафесара гісторыі Наталлі Якавенка, пан Іван Грузевіч, на момант надання яму 28 верасня 1638 года пасады кіеўскага войскагаLitwin, Henryk. Napływ szlachty polskiej na Ukrainę 1569–1648. – Warszawa 2000. S. 207, ужо паспеў набыць сярод іншых добраў і Баршчоўку з МасанаміЯковенко, Наталя. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна. /Вид. 2-ге, переглянуте і виправлене. — Київ: Критика, 2008. С. 253 — 254.

15 чэрвеня 1655 года, у самы цяжкі для Рэчы Паспалітай перыяд вайны з Расіяй, украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі сваім універсалам аддаў Баршчоўку, Масаны і іншыя сёлы памерлага пана Грузевіча ў трыманне кіеўскаму палкоўніку Паўлу Хмяльніцкаму-Яненку, у якога пазычыў быў 8 тысяч польскіх злотыхУніверсали Богдана Хмельницького 1648-1657 / Упорядн.: І. Крип’якевич, І. Бутич; Ред. кол.: В. Смолій (голова), Г. Боряк, І. Бутич, Л. Гісцова, Я. Дашкевич, Ю. Мицик, В. Остапчук, П. Сохань, В. Степанков, Ф. Шабульдо, Ф. Шевченко, М. Шпаковатий, Н. Яковенко. НАН України. Інститут історії України, Інститут української археографії та джерелознавства імені М. С. Грушевського. – К.: Вид. дім "Альтернативи", 1998. № 102:Всемъ вобецъ и кождому зособна.., всей старшине и черни Войскъ его царского величества Запорозкихъ.., до ведомости доносим, ижъ на потребу войсковую взялисмо осьмъ тысячей золотыхъ полскихъ у пана Павла Яновича Хмелницкого, за которую суму пустилисмо ему в спокойное уживаня маетности п[ана] Грузевича, то есть чотиры села: Бугаювку, Берково, а за Припетю рекою две села, то есть Масани и Борщувку з млинами, ставами, полями, сеножатми и зъ даню медовою, и зъдеревом бортным и зо всеми кгрунтами и пожитками до тихъ селъ чотырохъ належачими и з поддаными на кгрунтах тамошныхъ седячими, и зъ дворомъ у Киеве стоячимъ, якъ небожчикъ п[ан] Грузевичъ держал и уживалъ и все пожитки належніе отбиралъ.

Пасля вайны, 30 кастрычніка 1671 года, калі яшчэ існавала надзея вярнуць Кіеў, кароль Міхал Вішнявецкі выдаў прывілей-пацверджанне Свята-Міхайлаўскаму Залатаверхаму манастыру на валоданне шэрагам добраў, сярод якіх «…w Połesiu nad Czarnobiłem, nad rzeką, nazwaną Przepieć, wsi Rudki, Mołoczki, Dronki, Barszowka wie[ś]…»Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві XVI-XVIII ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 27. Але манастыр, падобна, не здолеў скарыстаць з таго прывілею. Ужо за тры гады да падпісання Вечнага міру Баршчоўка вярнулася да нашчадкаў кіеўскага войскага Івана і Алены з дому Звалінскіх Грузевічаў, падданых Рэчы Паспалітай. У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства на 1683 год засведчана, што з 12 дымоў уладання Масаны і Баршчоўка пана Грузевіча да скарбу выплачваліся 2 злотыхАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490.

Згаданая Баршчоўка разам з Масанамі ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1711 і 1714 гадоў. 31 жніўня/23 кастрычніка 1716 года датаваная судовая справа, якая скончылася ўзаемным пагадненнем кіеўскага земскага каморніка Аляксандра і новагародскага лоўчага Базыля Нячай-Грузевічаў аб супольным валоданні атрыманымі па бацьку сёламі Масаны і Баршчоўка, карыстанні ўсялякімі прыбыткамі пароўну, за вылікам расходаў на ўтрыманне іх сястры Зузанны, на наём адміністратара, на патрэбы царквы і святараОписи актовых книг Киевского центрального архива (далей: ОАК). – № 32 / Сост. А.Т. Белоусов – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1907. С. 10. У выпісцы з гродскіх кніг Кіеўскага ваяводства ад 23 сакавіка 1720 года засведчана, што калі сяляне кіеўскага харунжага, старосты жытомірскага і ўладзімірскага, палкоўніка Казіміра Стэцкага ехалі па дарозе з Баршчоўкі да Радзіна, каля балота Тужыр іх сустрэў кіеўскі падчашы Крыштаф Маржэцкі і моцна скалечыў зброяй некалькі чалавекОписание архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1195. Актам ад 6/27 чэрвеня 1723 года аформлены быў падзел сялян вёсак Масаны і Баршчоўка паміж братамі Аляксандрам і Базылём Нячай-ГрузевічаміОАК. – № 37 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев, 1906. С. 66. У 1734 годзе з вёскі Баршчоўка да скарбу выплачваліся ўсяго 1 злоты і 7 з паловай (pułośma) грошаў, а гэта значыць, што ў ёй было хіба 8, магчыма, 9 двароўТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 65, 75, 292.

Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Баршчоўка была сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 16 двароў (×6 — каля 96 жыхароў) вёскі Баршчоўка выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 2 злотыя і 14 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 9 зл. і 26 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178

Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Баршчоўцы адпаведна 10, 5 і 7 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), якія належалі да Чарнобыльскага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712. Значнае ўбыванне насельнікаў-яўрэяў у вёсцы магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Баршчоўка апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182. Паводле рэвізіі 1795 года, вёска Баршчоўка знаходзілася ў арэндзе ў Кіпрыяна, сына Казіміра, Стоцкага, суддзі гродскага мазырскага, эканомам у якога служыў па кантракту шляхціч Андрэй, сын Сымона, ДраздоўскіНГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 181. А. 254. У крыніцы 1796 года сказана, што Баршчоўка належала пані Зофіі СтоцкайПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71.

12 чэрвеня 1831 года ў бітве пад быў паранены, трапіў у няволю паўстанец Геранім, сын Рафала, Грузевіч з маёнтку Масаны і Баршчоўка. Паводле выраку Кіеўскай губернскай следчай камісіі, аддадзены ў рэкрутыDangel St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 58 — 59, 129. На 1844 — 1846 гады ў Баршчоўцы існавалі маёнткі паноў Дмішэвіча, Рыхвальскай, МіхалоўскагаНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1386. А. 1-24. Спр. 1387. А. 1-28. Спр. 1388. А. 1-60; у Масанах і Баршчоўцы — маёнткі паноў Грузевіча і Араноўскай. У частцы добраў Рафала, сына Аляксандра, Грузевіча ў 6 дварах Масаноў і 3 дварах Баршчоўкі жылі 15 мужчын і 13 жанчын, у 3 дварах Масаноў і 4 дварах Баршчоўкі Раісы, дачкі Іосіфа, Араноўскай было 19 мужчын і 17 жанчын з ліку прыгонныхНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1449. А. 1-24. Спр. 1450. А. 1-24.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 182 жыхары вёскі Баршчоўка належалі да прыходу Масаноўскай Параскевіцкай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 682.

У парэформенны перыяд Баршчоўка належала да Дзёрнавіцкай воласці. У пачатку 1870 года ў Баршчоўцы разам з Масанамі — 118 мужчынскіх душ сялян-уласнікаў, прыпісаных да сельскага таварыства, 1 аднадворац, прыпісаны да воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 70. З абшарнікаў Мінскай губерні на 1876 год названыя Рафал, сын Аляксандра, Грузевіч, які меў у Масанах і Баршчоўцы 278 дзесяцін угоддзяў, астатнія ў Баршчоўцы: Геранім, сын Рафала, Грузевіч — спадчынны уладальнік 130 дз., Адольф, сын Караля, Дмішэвіч — 433 дз., Вікторыя Іванава Яленская — 250 дз.Памяць. Брагінскі раён. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 60. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Праабражэнскай прыходскай царквы названыя настаяцель а. Аляксандр Шахно, в. а. штатнага псаломшчыка Дзмітрый Пігулеўскі. Да прыходу, акрамя Баршчоўкі, належалі Масаны, Радзін, Уласы і МалочкіМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458. На 1879 год царкоўны прыход налічваў 1019 душ верных абодвух полаўОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 20. У 1886 годзе ў сяле 29 двароў, 178 жыхароў, вадзяны млынВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112. У спіс уласнікаў зямлі ў Баршчоўцы 1889 года ўвайшлі адстаўны вахмістр Анатоль Густаваў Белагорскі (5 дзесяцін), дваране Юзаф і Караль, сыны Адольфа, Дмішэвічы (479 дз.), селянін Міхаіл Герасімаў Паўлавец (450 дз.), мешчанін Сабеслаў, сын Стэфана, Піатроўскі (142 дз.) і адстаўны унтэр-афіцэр Фёдар Філіпаў Шчураў (280 дз.)Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 364, 367, 373, 378.

Згодна з перапісам 1897 года, у Баршчоўцы 47 двароў, 276 жыхароў, царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. На 1909 год у сяле налічвалася 67 двароў, 425 жыхароў, у маёнтку 3 двары, 13 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 16. У 1913 годзе маёнткамі ў Баршчоўцы валодалі Адольф Дмішэвіч (450 дзесяцін), Юзаф Дмішэвіч (165 дз.), Караль Дмішэвіч (166 дз.), Вікторыя Яленская (450 дз.), Сабеслаў Піатроўскі (447 дз.)Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi. // Kalendarz Miński na 1914 r. / pod redakcją W. Dworzaczka.– Mińsk, 1913. S. 107, 108 «Nad Świsłoczą» Kalendarz Miński na 1914 r..

Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Баршчоўка ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.