Лясо́к (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.

На тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гісторыя Найраней вёска згаданая ў лісце караля Жыгімонта Старога ад 14 мая 1516 годаLietuvos Metrika. Kniga Nr. 9 (1511—1518). — Vilnius: Žara, 2002 . № 204, у якім засведчана: Бил нам чолом арменин киевскии, толмач н(а)шь татарскии Макар Ивашкович и поведил перед нами, што мы перво сег(о) дали были ему землю пустовскую у Киевском повете в Белосороцкои волости на имя Лемешовщину, и пан воевода киевскии, пан Андреи Немирович, доведавши ся тог(о), иж тая земля шкодно отдати от замку н(а)шог(о), и против тог(о) дал ему в тои же волости Белосороцкои селище на имя Лынсковщину а землицу нагонную… Ино мы, з ласки н(а)шое… для его к нам верное службы, которую ж он нам заслуговал пилне ездячи до Орды частокрот в делех н(а)ших и земских и на его чоломбите то вчинили: тое селищо Лысковщину и землицу нагонную с пашными землями, и з сеножатми, и з лесы, и з бортною землею, и с озеры, и з реками, и з , и з ловы звериными и пташными, и со всим с тым, што к тому с стародавна прислухало, потвержаем сим на(ш)им листом вечно ему самому и его жоне, и их детем и напотом будучим их щадком. А он мает нам с тог(о) земскую службу служити…

З памятнага запіса 1526 года ігумена Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя даведваемся, што ён «купилъ есми у Марка (папраўдзе: Макара) Орменина Киевского две … Лысковщину а Погоны, дани идетъ: чотыри кади меду, а осмьдесятъ грошей серебра, бочка рыбы; а далъ есми за тое 5 копъ грошей и сорокъ копъ грошей Литовское личбы»Акты, относящиеся к истории Западной России (далей: АЗР). Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. С. 167—168.

У грамаце 1543 г. караля Жыгімонта Старога сказана: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти… на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей за сто копъ грошей Литовское монеты у толмача нашого Макара Орменина…». Навошта зноў білі чалом, калі службы і так належалі манастыру? Справа ў тым, што праз нейкі час пасля набыцця прывілей на ўладанне і прадажныя лісты ваявода кіеўскі Андрэй Неміровіч «до скарбу своего взялъ», а прызначаны пазней ігумен Падапрысвет «мешкавши съ полгода у манастыри, и утекъ прочь, и великие шкоды церкви Божьи починилъ, и тыи листы зъ собою побралъ, або ихъ неведомо где поделъ». Але дзякуючы сведчанню спраўцы ваяводства Кіеўскага Андрэя Сангушкавіча і кіеўскіх зямян, неаднаразова бачыўшых арыгіналы дакументаў, кароль пацвердзіў манастыру яго права на валоданне Лыскаўшчынай і ПагоннымАЗР. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. С. 394—396.

Надалей у шматлікіх дакументах 1543—1685 гадоў сустракаем як «службу Лысковщину», так і «село Лысковское», «село (таксама „имене“, „люди“) Лысковцы», «dobra duchowne… Łyski»Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. Зб. Док. — Київ, 2011. № 6, 10, 28, 289, 292, 299 і інш..

У тарыфах Кіеўскага ваяводства XVIII ст. паселішча не названа. На схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 года, на «Военно-топографической карте Российской империи 1846—1863 гг.», складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шуберта і П. А. Тучкова, таксама не пазначана. Але хутар Лясок зноў бачым на карце «Генерального штаба РККА» 1931 года, а на карце 1935 года — хутары Ляскі. У 1931 годзе хутарцы ўступілі ў калгас.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Ляску налічвалася 18 двароў з 61 жыхаром. У маі 1943 года акупанты спалілі паселішча і забілі 5 чалавекБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 500. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года, 96 жыхароў. Лясок уваходзіў у склад калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Радзін). Да 8 студзеня 1987 года ўваходзіў у склад Радзінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

На сёння паселішча не існуе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стралічаўскі сельсавет Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна