__NOTOC__

13 чэрвеня — сто шэсцьдзесят чацвёрты (сто шэсцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1146: Альмахады распачалі аблогу Маракеша, якая доўжылася да 23 сакавіка 1147 1508: Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў. 1525: Марцін Лютэр насуперак каталіцкім правілам аб цэлібаце ўступіў у шлюб з Катарынай фон Бора. 1611: Войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск. 1746: У Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі «Дасціпнае каханне» Ф. У. Радзівіл. 1908: Упершыню жанчыны прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях сучаснасці. 1919: Войскі П. Урангеля пачалі атаку на Царыцын, які ўтрымліваўся бальшавікамі. 1949: Універсітэт Каліфорніі абавязаў усіх выкладчыкаў і студэнтаў прыняць антыкамуністычную клятву. 1956: Апошнія англійскія салдаты выйшлі з зоны Суэцкага канала. 1966: Ватыкан адмяніў «Індэкс забароненых кніг», уведзены ў 1557 годзе.

Нарадзіліся

40: Гней Юлій Агрыкала, рымскі палкаводзец 839: Карл III Тоўсты, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 13.1.888) 1655: Дзмітрый Галіцын, рускі дзяржаўны дзеяч, губернатар Кіева, член Тайнага савета (пам. 14(24).4.1737) 1702: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат (пам. 12.5.1762) 1790: Хасэ Антоніа Паэс, прэзідэнт Венесуэлы 1812: Ізмаіл Сразнеўскі, рускі філолаг, этнограф, складальнік слоўніка старажытнарускай мовы 1821: Альбер дэ Бральі, французскі дзяржаўны дзеяч 1831: Джэймс Максвел, брытанскі фізік (пам. 5.11.1879) 1834: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе» (пам. 13(26).8.1903) 1870: Жуль Бардэ, французскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919) 1888: Антон Аўсянік, беларускі палітык і дыпламат, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі (пам. пасля 1933) 1889: Павел Жаўрыд, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання (пам. 11.5.193]) 1917: Аўгуста Роа-Бастас, парагвайскі пісьменнік (пам. 26.4.2005) 1928: Джон Форбс Нэш, амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам 23.5.2015) 1930: Готхард Граўбнер, нямецкі мастак 1936: Мішэль Жазі, французскі бягун на сярэднія і доўгія дыстанцыі 1943: Малкальм Мак-Даўэл, брытанскі акцёр 1944: Пан Гі Мун, паўднёвакарэйскі дыпламат, восьмы генеральны сакратар ААН 1956: Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету 1957: Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон, амерыканскі матэматык 1980: Хуан Карлас Навара, іспанскі баскетбаліст 1990: Ааран Тэйлар-Джонсан, брытанскі акцёр 1991: Кэці Мун, амерыканская лёгкаатлетка

Памерлі

1231: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканец, тэолаг, каталіцкі святы 1890: Іван Мінаеў, рускі ўсходазнавец, заснавальнік рускай індалагічнай школы 1938: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1943: Юльян Саковіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 24.8.1906) 1965: Марцін Бубер, нямецка-яўрэйскі філосаф 1971: Сяргей Прытыцкі, палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ (нар. 1.2.1913) 1982: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі 1986: Бені Гудмен, джазавы кларнетыст і дырыжор, «кароль свінга»

Святкуюць 613