Валынская вобласць () — вобласць на паўночным захадзе Украіны, у зоне ўкраінскага Палесся. Мяжуе на захадзе з Рэспублікай Польшча, на поўначы — з Рэспублікай Беларусь, на усходзе — з Ровенскай, на поўдні — з Львоўскай абласцямі Украіны.
Плошча вобласці складае 20,143 тыс. км² (3,34 % тэрыторыі Украіны) працягласцю з поўначы на поўдзень на 187 км, з захаду на ўсход — на 163 кіламетры.
Прырода Рэльеф пераважна раўнінны. Амаль тры чвэрці тэрыторыі Валынскай вобласці размешчана ў межах Палескай нізіны (140—150 м).
Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня 4,5 °C, ліпеня 18,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд каля 200 дзён.
У паўночнай частцы Валынскай вобласці працякае рака Прыпяць. Яе правыя прытокі Турыная, Стаход, Стыр перасякаюць Валынскую вобласць з поўдня на поўнач. На захадзе па мяжы з Польшчай працякае рака Буг. Азёры: Свіцяжскае, Пулемецкае, Турскае, Арэхава, Белае і інш.
Глебы лесастэпавай часткі вобласці ападзоленныя цёмна-шэрыя і шэрыя, а таксама чарназёмы, у палескай частцы — дзярнова-падзолістыя і розныя балотныя (у тым ліку тарфяныя).
Лясы займаюць 32,5 % усёй тэрыторыі вобласці. Яны распаўсюджаныя галоўным чынам у Палессе (хвоя займае 60 % лесапакрытай плошчы, дуб — 13 %, вольха — 13 %, бяроза — 10 %); на поўдні вобласці невялікія масівы дубова-грабавых лясоў. У лясах водзяцца лось, казуля, дзік, барсук, рысь; у лесастэпы — заяц-русак, ліса, грызуны; акліматызаваная андатра, якая мае прамысловае значэнне.
Адміністрацыйнае ўстройства Адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці — горад Луцк.
Лік адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці: раёнаў — 4; раёнаў у гарадах — 0; населеных пунктаў — 1087, у тым ліку: сельскіх — 1054; гарадскіх — 33, у тым ліку: пасёлкаў гарадскога тыпу — 22; гарадоў — 11, у тым ліку: гарадоў абласнога значэння — 4; гарадоў раённага значэння — 7; тэрытарыяльных грамад — 54Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей, у тым ліку: вясковых грамад — 25; пасялковых грамад — 18; гарадскіх грамад — 11.
Вядомыя асобы Пётр Аўксенцьевіч Краўчук Ігар Паўлюк Пётр Міхайлавіч Кралюк
Спасылкі
Афіцыйны сайт адміністрацыі Фотаальбом
Катэгорыя:Вобласці Украіны