Млоснасць — цяжкае адчуванне ў падуздушнай вобласці і глотцы, якое нярэдка папярэднічае рвоце. Узнікае пры дыетычных памылках, атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці, цэнтральнай нервовай сістэмы, пры цяжарнасці, укалыхванні і да т. п. Пры некаторых захворваннях, якія суправаджаюцца стратай вагі (рак, СНІД), млоснасць можа быць пастаяннай і, такім чынам, пагражаць жыцці хворага.

Вобласць медыцыны, якая вывучае млоснасць і рвоту, называецца эметалогія.

Апісанне сімптому Пры млоснасці тонус страўніка зніжаны, перыстальтыка або адсутнічае, або моцна запаволена. У той жа час тонус дванаццаціперснай кішкі і праксімальных аддзелаў худой кішкі павялічваецца, адбываюцца дуадэнагастральныя рэфлюксы.

Пры пазывах на рвоту падчас удыху пры закрытым роце адзначаецца сутаргавае скарачэнне дыхальных мышцаў і дыяфрагмы, а падчас выдыху — пярэдняй брушной сценкі. Пры гэтым тонус антральнага аддзела страўніка павялічваецца, а цела і кардыяльнага аддзела — памяншаецца.

Этыялогія Прычыны, якія могуць прывесці да развіцця данага сімптому, разнастайныя, да найбольш распаўсюджаных адносяцца захворванні страўнікава-кішачнага тракта, атручванні, розныя інтаксікацыі, марская хвароба.

Ранішняя млоснасць можа быць адной з першых прыкмет цяжарнасці. Развіццё млоснасці падчас цяжарнасці з'яўляецца адным з сімптомаў ранняга гестозу — таксікозу цяжарных. Звычайна млоснасць праходзіць да канца першага трыместра цяжарнасці.

Лячэнне Лячэнне захворвання праводзіцца як патагенетычнае, калі ліквідуецца прычына млоснасці, так і сімптаматычнае, калі ліквідуецца толькі сам сімптом.

Для сімптаматычнай тэрапіі ўжываюцца: Бензадыіязепіны (дыязепам, ларазепам) Фенатыязіны Блакатары М-халінарэцэптараў Селектыўныя антаганісты 5-гідраксітрыптамінавых (сератанінавых) рэцэптараў Блакатары Н1-рэцэптараў Пракінэтыкі (метаклапрамід) Дамперыдон

Прыкладам патагенетычнай тэрапіі з'яўляецца лячэнне млоснасці, выкліканай атручваннем, пры гэтым рэкамендуюць прыём унутр адсарбавальных рэчываў: актываваны вугаль.

Літаратура Полушкина Н. Н. Диагностический справочник гастроэнтеролога. М.: — АСТ, 2007, ISBN 978-5-17-039782-2, c. 226—233.

Спасылкі

Катэгорыя:Сімптомы гастраэнтэралагічных захворванняў Катэгорыя:Эметалогія