Сямён Львовіч Абугаў (, Беразіно, Мінская губерня— ) — расійскі жывапісец і педагог родам з Беларусі.
Біяграфія
У 1900 годзе скончыў Адэскую малявальную школу. Па яе заканчэнні паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Займаўся ў Дзмітрыя Кардоўскага і Уладзіміра Макоўскага. У 1908 годзе атрымаў званне мастака жывапісу за карціну «Мацярынства».
Удзельнік выстаў з 1908 года. Пісаў партрэты, пейзажы. У 1918 годзе ўдзельнічаў у афармленні да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі вуліц Васільеўскага вострава. З 1920 пераважна займаўся педагагічнай дзейнасцю, спачатку ў мастацкіх школах і студыях Ленінграда, а з 1932 года ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў. Прафесар з 1939 года.
Яго творы знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах у Расіі і за мяжой.
Памёр 3 мая 1950 года ў Ленінградзе на семдзесят трэцім годзе жыцця. Пахаваны на яўрэйскіх Праабражэнскіх могілках Ленінградаhttp://nekropol-spb.ru/. Абугов Семен Львович.
Вядомыя вучні Натан Воранаў Міхаіл Натарэвіч
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Адэская школа