Ūkio Bankas () — былы літоўскі камерцыйны банк са штаб-кватэрай у Коўне. Першы прыватны банк Літвы. Заснавальнік і асноўны акцыянер — літоўскі прадпрымальнік Уладзімір Раманаў (больш за 50%).

Гісторыя У 2008 годзе Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз , пасля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» знізіла яго статус са стабільнага да адмоўнага.

У лютым 2013 года банк паведаміў пра нізкую якасць актываў, слабое кіраванне рызыкамі і недахоп патрэбнай аперацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамендацыі цэнтральнага банка па змяншэнні аперацыйных рызык. 12 лютага Банк Літвы абвясціў часовую частковую забарону дзейнасці (мараторый) для «AB Ūkio bankas».

Дзейнасць Банк спансаваў літоўскі футбольны клуб Каўнас і шатландскі Хартс, уласнікам якіх з'яўляецца Уладзімір Раманаў.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе Катэгорыя:Банкі Літвы Катэгорыя:Коўна