Гродзенскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна.

Гісторыя

Утвораны 19 лютага 1921 года пасля далучэння тэрыторыі павета да Польшчы паводле Рыжскага дагавора. Да таго з’яўляўся паветам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, а з 1919 — часткай Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель.

19 ліпеня 1922 гміна Масаляны была перайменавана ў гміну Вялікія Эйсманты.Dziennik Urzędowy Ministerstwa Spraw Wewnętrznych. 1922, nr 6, poz. 210.

1 ліпеня 1925 года была ўтворана гміна Марцінканцы з частак былых гмін Араны і Мерач колішняга Троцкага павета, размешчаных на левым беразе Ула|Улы і Мерачанкі, удакладнена . У выніку дэмаркацыі мяжы з Сярэдняй Літвой у 1920 годзе паўночныя часткі гэтых гмін увайшлі ў склад Літоўскай Рэспублікі, а паўднёвыя — ў «нейтральную паласу». У лютым 1923 года Рада паслоў прызнала гэтыя землі часткай Польшчы, і яны былі далучаны да Гродзенскага паветаУчастак былой гміны Араны на правым беразе Улы ўключаны ў Лідскі павет Навагрудскага ваяводства.

15 снежня 1926 года да гміны Горніца далучаны населеныя пункты Каралін-Дабравольшчына, Каралін-Пескі і Фішкі-Тыркіна з гміны Новы Двор Сакольскага павета таго ж ваяводства. Яны ўвайшлі ў склад грамады ЧэхаўшчынаBiałostocki Dziennik Wojewódzki. 1933, nr 11, poz. 51.

29 мая 1929 года гміна Каменка перададзена ў склад новастворанага Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства.

1 кастрычніка 1931 года з гміны Парэчча ў склад горада Друскенікі перададзены населеныя пункты Друскенікі, Пескі, Клонішкі, а з гміны Марцінканцы — Паганка, Самоўкі і Млынок.

На тэрыторыі павета размяшчаўся эксклаў Навагрудскага ваяводства — грамада Быкаўка, якая ў 1921—1929 гадах ўваходзіла ў склад Лідскага павета, а ў 1929—1939 — Шчучынскага павета.

У верасні 1939 года далучаны да БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці. Скасаваны 15 студзеня 1940 года, на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.

Дэмаграфія Паводле польскіх географаў‑дэмографаў Альфонса Крысінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад так званага «суцэльнага беларуска-польскага арэала»: праваслаўнае беларускае насельніцтва пражывала пераважна ў сельскай мясцовасці, у той час як у буйнейшых населеных пунктах дамінавалі палякі.

У снежні 1919 года у Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ пражывалі 127 252 жыхары. З іх 54,0 % назвалі сябе палякамі, 33,5 % — беларусамі, 10,6 % — яўрэямі, 1,6 % — літоўцамі, 0,3 % — прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 1518 населеных пунктаў, з якіх 8 мелі насельніцтва 1-5 тыс. чалавек, 1 — 5-10 тыс., і адзін — звыш 10 тыс. Найбуйнейшым быў горад Гродна з 28 165 жыхарамі.

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 года, у межах павета ў той час пражывалі 150 443 чалавекі, у тым ліку 83 419 (55,4 %) палякаў, 39 511 (26,3 %) беларусаў, 25 316 (16,8 %) яўрэяў, 1038 (0,7 %) рускіх, 976 (0,6 %) літоўцаў, 111 (0,1 %) нямцаў, 15 французаў, 14 латышоў, 11 татар, 2 грузін, 1 чэх, 1 англічанін, 1 эстонец, 1 румын, 1 швейцарац і 1 турэцкі падданы.

Рэлігія Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, 61 910 чалавек (41,2 %) жыхароў павета вызнавалі рымска-каталіцкую веру, 56 150 (37,3 %) — праваслаўе, 31 823 (21,2 %) — іўдаізм, 328 (0,2 %) — пратэстантызм, 165 (0,1 %) — іслам. Акрамя таго, 19 чалавек былі грэка-католікамі, 16 — стараабрадцамі, 8 — баптыстамі, і 1 чалавек — вернік Армянскай апостальскай царквы. 22 асобы заявілі пра адсутнасць веравызнання, а рэлігійная прыналежнасць яшчэ аднаго чалавека не была вызначана.

Адукацыя У Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічалі 79 усеагульных школ, 4 сярэднія школы, 5 прафесійных навучальных устаноў і 1 настаўніцкая семінарыя. Усяго ў школах навучалася 8961 дзіця, працавалі 269 настаўнікаў.

Гарады і гміны Ніжэй пададзены асноўныя звесткі пра гарады і гміны Гродзенскага павета па стане на 30 верасня 1921 годаSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5, Województwo białostockie..

Адзінка Адміністрацыйны цэнтр Тып адзінкі Насельніцтва Жылыя будынкі Колькасць населеных пунктаў Друскенікі Друскенікі горад 989 308 1 Гродна Гродна горад 34 694 2874 1 Індура Індура горад 2323 336 1 Крынкі Крынкі горад 5206 732 1 Скідзель Скідзель горад 2907 384 1 Бершты Бершты вясковая гміна 6119 1100 62 Малая Бераставіца Малая Бераставіца вясковая гміна 4021 582 35 Вялікая Бераставіца Вялікая Бераставіца вясковая гміна 4275 558 43 Дубна Дубна вясковая гміна 3128 619 13 Галынка Галынка вясковая гміна 3758 473 40 Горніца Капцёўка вясковая гміна 5711 952 64 Гожа Гожа вясковая гміна 5922 1037 54 Гудзевічы Гудзевічы вясковая гміна 3878 691 35 Індура Індура вясковая гміна 6533 1118 52 Азёры Азёры вясковая гміна 5317 851 36 Каменка29 мая 1929 года ўключана ў склад Шчучынскага павета ў Навагрудскім ваяводстве. Каменка вясковая гміна 4989 883 47 Крынкі Крынкі вясковая гміна 4110 752 42 Лаша Пагараны-Квасоўка вясковая гміна 4269 682 34 Лунна Лунна вясковая гміна 5911 929 37 Масаляны19 ліпеня 1922 года перайменавана ў Вялікія Эйсманты з цэнтрам у Вялікіх Эйсмантах. Масаляны вясковая гміна 4246 740 39 Масты Масты Правыя вясковая гміна 4488 651 25 Парэчча Парэчча вясковая гміна 6404 1145 47 Скідзель Скідзель вясковая гміна 5921 1000 63 Верцялішкі Верцялішкі вясковая гміна 5842 932 44 Воўпа Воўпа вясковая гміна 5115 837 30 Жыдомля Жыдомля вясковая гміна 4367 792 38

Крыніцы

Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939)

Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939) Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе