Эстэбан Фелікс Гранера Маліна (; нар. , Пасуэла-дэ-Аларкон, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы ў Іспані як «пірат» (), Гранера гуляў як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе выступаў і на правым флангу паўабароны. Асноўным яго амплуа лічыцца пазіцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён не ведаў, як святкаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далонню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на яго ўскудлачаныя валасы і пацешную бараду.
Кар’ера
Раннія гады Эстэбан Гранера прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазіцыю нападніка. У адзін з сезонаў Гранера забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю: «… проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфарміравалася і ўсё збалансавалася, і мяне адсунулі ў цэнтр поля».
Гранера гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».
«Хетафэ» 31 жніўня 2007 года, у апошні дзень трансфернага акна, Гранера разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубенам дэ ла Рэдам перайшоў у склад «Хетафэ». Дэбютаваў за «Хетафэ» 16 верасня 2007 года, у матчы 3-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Эспаньёла». Але яго дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хетафэ» атрымаў паражэнне, а ён сам атрымаў чырвоную карткуЭспаньёл — Хетафэ . www.championat.ru.
«Рэал Мадрыд» 21 ліпеня 2009 года «Рэал Мадрыд» ажыццявіў выкуп іграка, як паведамляецца, за € 4 млн«Granero returns to Real». Sky Sports.. Яго першы афіцыйны матч у складзе новага клуба адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Эспаньёла», дзе сталічныя ігракі перамаглі з лікам 3:0«Madrid maintain perfect start» . ESPN Soccernet.
«Куінз Парк Рэйнджэрс» і «Рэал Сасьедад» У жніўні 2012 года перайшоў у англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс» за 9 млн фунтаў. Па выніках сезона 2012/13 «Куінз Парк Рэйнджэрс» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2013 года Гранера быў аддадзены ў арэнду ў «Рэал Сасьедад». Аднак, ужо ў верасні атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2013/14. Тым не менш, у ліпені 2014 года быў выкуплены іспанскім клубам і замацаваўся ў аснове.
Апошнія гады У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з «Рэал Сасьедадам», падпісаў трохгадовы кантракт з «Эспаньёлам»«Реал Сосьедад» расторг контракт с Гранеро, игрок перешел в «Эспаньол» . by.tribuna.com.
У студзені 2020 года, датэрмінова пакінуўшы «Эспаньёл», далучыўся да клуба «Марбелья» з трэцяга іспанскага дывізіёнаГранеро покинул «Эспаньол» и перешел в «Марбелью» из третьей лиги. by.tribuna.com. У ліпені 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Дасягненні «Рэал» Мадрыд Чэмпіён Іспаніі: 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд C Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья Катэгорыя:Ігракі ФК Хетафэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Марбелья