Адрыян Лопес Альварэс (; нар. , Тэверга, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера У юнацтве гуляў за клуб «Рэал Аўеда» ў трэцяй лізе іспанскага футбола, не маючы аднак з клубам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», які, аднак, выплаціў за іграка кампенсацыю ў памеры 330 тысяч еўра.
У сезоне 2007/08 Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Алавес», які гуляў у Сегундзе. Пасля таго як ён дапамог басконскаму клубу пазбегнуць вылету з лігі, Лопес вярнуўся ў Ла-Карунью, каб зноў быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня ігрок далучыўся да «Малагі». Сезон 2009/10 Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.
У 2011 годзе Адрыян на правах свабоднага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клубам 19 ліпеня і пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Праз дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаў асістэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніа Рэеса, калі мадрыдскі клуб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Еўропы супраць нарвежскага «Стромсгадсэта» з лікам 2:1.
У ліпені 2014 года перайшоў у «Порту» за 11 млн еўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў. 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў Іспанію, на правах гадавой арэнды стаўшы іграком «Вільярэала». У першай палове сезона 2016/17 гуляў за «Порту», а ў студзені 2017 года зноў быў арандаваны «Вільярэалам».
У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Дэпартыва» на правах арэнды. Па выніках сезона 2017/18 «Дэпартыва» страціла месца ў Ла Лізе, пасля чаго Адрыян Лопес вярнуўся ў «Порту».
У ліпені 2019 года перайшоў у «Асасуну», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента па заканчэнні сезона 2020/21. У сакавіку 2022 года далучыўся да «Малагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У 2023 годзе завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера 25 мая 2012 года Адрыян быў уключаны трэнерам зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ў пашыраны спіс зборнай на Еўра-2012, аднак у выніковы спіс не патрапіў. 26 мая адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сербіі і вызначыўся голам на 64 хвіліне.
Дасягненні
Клубныя «Атлетыка» Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012 Пераможца Лігі Еўропы: 2012
«Порту» Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2018
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Аўеда Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Алавес Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года