Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў — створаны ў 1997 г. з мэтай вывучэння народных рамёстваў і промыслаў, іх адраджэння і развіцця.
Гісторыя Дом рамёстваў функцыянуе з 1997 г. і яднае вакол сабе таленавітых майстроў народнай творчасці раёна, якія працуюць па асноўных напрамках народнай творчасці. Сярод напрамкаў, у якіх працуе Дом рамёстваў, 15 відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў і 12 сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэты дзейнасці і функцыі
Мэты дзейнасці падтрымка і стварэнне умоў для натуральнага існавання і адраджэння мясцовых нацыянальных рамесных традыцый; кваліфікаваны збор, захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў Ганцавіцкага раёна.
Функцыі культурна-асетніцкая; навукова-вытворчая; культурна-метадычная; камерцыйная.
Дзейнасць Навукова даследчая праца: экспедыцыі па раёне, падчас якіх збіраюцца матэрыялы пра рамёствы і промыслы, іх цяперашні стан. Вядзецца ўлік носьбітаў традыцый, народных рамёстваў і майстроў, якія актыўна займаюцца народнай творчасцю. Збіраюцца экспанаты для папаўнення фонда аўтэнтычных узораў народнага ткацтва, вышыўкі і іншых відаў рамеснай дзейнасці.
Фармаванне метадычнага фонда: супрацоўнікі Дома рамёстваўвядуць працу па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры па арганізацыі і вядзенні заняткаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, збіраюць і класіфікуюць матэрыялы па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даносяць гэтую інфармацыю да кіраўнікоў гурткоў, клубных супрацоўнікаў і іншых зацікаўленых асоб.
Для папулярызацыі народнай творчасці ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў праводзяцца выставы прац вядучых майстроў раёна па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні, пляценні з прыродных матэрыялаў, мастацкай апрацоўцы дрэва. Гэта і персанальныя выставы, і тэматычныя выставы па асобных відах рукадзелля. Калектыў Дома рамёстваў прымае актыўны ўдзел ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, конкурсах, святах народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў, прыцягваючы да гэтай дзейнасці вядучых майстроў раёна. Творчая дзейнасць народных майстроў асятляецца на старонках СМІ.
Пры Доме рамёстваў дзейнічаюць групы па ткацтве, вышыўцы і ткацтве паясоў. Дарослых яднае клуб майстроў «Багач». У 2011 годзе было створанае дзіцячае аматарскае аб'яднанне «Этнограф».
Народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач» Галоўная мэта клуба захаванне і развіццё традыцыйных беларускіх рамёстваў, іх папулярызацыя і перадача ведаў і ўменняў ад старэйшага пакалення дзецям і моладзі. Таксама клуб яднае дзяцей народных майстроў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і практычным авалоданні традыцыйнымі промысламі і рамёствамі, як і іх бацькі. Праводзяцца сумесныя сходы, бяседы, вечары ды іншыя мерапрыемствы.
Аматарскае аб'яднанне «Этнограф» Аматарскае аб'яднанне «Этнограф» яднае дзяцей, зацікаўленных у вывучэнні гісторыі свайго краю праз вывучэнне народных традыцый і народнага тэкстылю (строй, ручнікі, народныя вышыўка і ткацтва). Формы працы: гутаркі, бяседы, ранішнікі, вечары-сустрэчы, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, удзел у раённых святах, а таксама практычныя групавыя і індывідуальныя заняткі.
Калекцыя За гады існавання ў Доме рамёстваў сабраная багатая калекцыя традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовага строю. Калекцыя тканых і вышытых ручнікоў складае калі 50 адзінак. З прадметаў традыцыйнага адзення найбольш каштоўнай з'яўляецца калекцыя жаночых кашуль.
Узнагароды Дыплом І ступені ў намінацыі «выстаўка-конкурс» абласнога свята-конкурсу ткацтва, вышыўкі і народнага касцюма «Узор дзівосны на палатне і кроснах» на ІІ абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (2007). Дыплом прызёра фестывалю-кірмаша рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» прысвечанага 940-годдзю г. Мінска (2007). Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014). Падзяка за удзел у Ягелонскім кірмашы (Люблін,Польшча) (2010). Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за адражэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры (2011). Ганаровы дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічны развіцці па выніках працы за 2010 год (2011). Дыплом за ІІІ месца на V Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2013). Дыплом за І месца на VI Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2014). Дыплом за І месца на VII Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2015).
Удзел у святах, кірмашах і фестывалях Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2008) Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» (Кобрын, 2009) Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Ганцавічы, 2011) Кірмаш рамёстваў «Палескі карагод» (Пінск, 2012) Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2013) Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Быхаў, 2013)
Спасылкі Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў на старонцы Аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў ва У Кантакце Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў на Фэйсбуку
Катэгорыя:Ганцавічы Катэгорыя:Культура Ганцавічаў Катэгорыя:Славутасці Ганцавічаў Катэгорыя:Культура Брэсцкай вобласці