Ка́тча — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 26 км у напрамку на поўдзень ад Гомеля, прыкладна за 2,8 км на паўночны захад ад вёскі Студзёная Гута, за 2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі ().

Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня каля 1,5 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Возера старычнае і знаходзіцца на пойме Сажа. Катлавіна выгнутая ў форме дугі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўднёвай частцы пратокамі Катча злучаецца з ракой Сож і возерам Асушное.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Гомельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа