Палітыка кавы з малаком () — тэрмін, якім пазначаюць дамінаванне ў бразільскай палітыцы ў часы Старой рэспублікі (1889—1930) алігархіі найбуйнейшых і найбагацейшых штатаў Сан-Паўлу (цэнтр вытворчасці кавы) і Мінас-Жэрайс (цэнтр малочнай прамысловасці).
На працягу перыяду старой рэспублікі сістэма патранажу, якая вызначала бразільскую палітыку (асабліва ў сельскай мясцовасці), давала магчымасць аграрным алігархам з багатых штатаў мець перавагу ў дзяржаўных структурах. Палітыка кавы з малаком фактычна азначала, што губернатары двух галоўных штатаў чаргаваліся на пасадзе прэзідэнта рэспублікі.
Гэта палітыка цалкам грунтавалася на алігархічнай сістэме, вядомай як каранелізм () або «ўлада палкоўнікаў», пры якой уся ўлада сканцэнтравана ў руках аднаго алігарха, вядомага як «палкоўнік» (), які размяркоўваў прывілеі ў адказ на лаяльнасць.
Тым часам, у прадстаўнікоў іншых штатаў такая структура размеркавання дзяржаўнай улады выклікала незадаволенасць. Страшная засуха 1877 года на паўночным усходзе краіны і эканамічны спад у выніку адмены рабства ў 1880-х гадах прывялі да значнай працоўнай міграцыі вызваленых рабоў і іншых сялян з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход, паскорыўшы распад цукровай алігархіі Поўначы. Паступова з ростам значэння кавы на паўднёвым усходзе Сан-Паўлу пачаў адыгрываць ролю цэнтральнага штата ва ўладзе Старой рэспублікі.
З іншага боку, рост гандлю і прамысловасці ў Сан-Паўлу падрывалі перавагу кававых алігархаў у палітыцы самога штата. У час кіравання Жэтуліу Варгаса, якое суправаджалася ўзмацненнем сярэдняга класа і аграрнай алігархіі перыферыйных штатаў, у Бразіліі сфарміравалася больш цэнтралізаваная дзяржаўная структура, паступова выцясняючы палітыку каранелізму. Зрэшты, спадчына палітыкі кавы з малаком яшчэ доўгі час праяўляла сябе. Бразільская палітыка вядомая сваёй надзвычай кланавай, алігархічнай і персаналістычнай структурай, а Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс застаюцца вядучымі штатамі краіны.
Катэгорыя:Гісторыя Бразіліі Катэгорыя:Палітыка Бразіліі