Лебядзё́ўка — возера ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, за 3 км у напрамку на поўнач ад горада Жлобін, за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Лебядзёўка.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня каля 1,58 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, на пойме ракі Дняпро. Берагавая лінія ўтварае залівы. На поўначы ўпадае ручай з возера Буйнякава, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у Дняпро. Ручаямі на поўдні возера Лебядзёўка злучаецца з двума старычнымі азёрамі без назвы.
Каля возера пралягае аўтамабільная дарога ().
Літаратура
— С. 177.
Ліст карты N-36-109. Выданне 1979 г.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Жлобінскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра