Райтарыя, рэйтары ( — «кавалерыст; разбойнік», — «вершнік», скарачэнне ад — «чорныя вершнікі») — від наёмнай кавалерыі ў войсках еўрапейскіх краін у 16-18 стст. Назва «чорныя коннікі» першапачаткова выкарыстоўвалася ў адносінах да конных наймітаў з Паўднёвай Германіі, якія з’явіліся ў гады Шмалькальдэнскай вайны паміж германскімі каталікамі і пратэстантамі.
Прыйшлі на змену тараннай цяжкай рыцарскай конніцы. Паколькі аблегчаны даспех і прынцып не капійнай, а стралецкай кавалерыі з халоднай зброяй дзеля бліжняга боя, распаўсюдзіўся паўсюдна ў Еўропе, ў ВКЛ назва пачала ужывацца да асобнага тыпу вершнікаў. Мелі на ўзбраенні агнястрэльную зброю (стрэльбу або карабін, пісталеты), палашы, а часам і дзіду (рэдка); насілі шлемы і нагрудныя латы. Рэйтары разам з кірасірамі выкарыстоўваліся для нанясення вырашальных удараў суперніку. Арганізацыю і тактыку вядзення бою распрацаваў Морыс Аранскі ў нідэрландскай арміі. Рэйтары складаліся пераважна з немцаў і служылі ў пастаянных наёмных войсках Польшчы, Швецыі, нямецкіх дзяржаў. Пачаткова яны ў Еўропе выкарыстоўвалі караколь і гэта было эфектыўна, але разгромы, якія несла шведская армія ўзмоцненая лепшымі еўрапейскімі наймітамі ад жорсткіх удараў кавалерыі ВКЛ падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611) прывялі да змены тактыкі. Пачынаючы з Густава Адольфа еўрапейцы перанялі частку тактыкі кавалерыі Рэчы Паспалітай і пачалі весці атаку шчыльнымі баявымі шыхтамі, атакуючы не толькі як стральцы, але і халоднай зброяй.
Крыніцы
Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Кавалерыя Катэгорыя:Ваенная гісторыя