Даліна Цароў (, ), таксама вядомая як Даліна Царскіх Брам ( ) — даліна ў Егіпце, дзе за перыяд Новага царства (прыкладна 500 гадоў з XVI стагоддзя да н.э. па XI стагоддзе да н.э.) былі пабудаваны грабніцы для пахавання фараонаў — цароў Старажытнага Егіпта, — а таксама шэрагу іх высокапастаўленых чыноўнікаў. Даліна размешчана на заходнім беразе Ніла, насупраць горада Фівы (сучасны Луксор). Складаецца з дзвюх далін: Усходняй даліны, дзе знаходзіцца большасць грабніц, і Заходняй даліны.
Гэта тэрыторыя з канца XVIII стагоддзя стала цэнтрам археалагічных і егіпталагічных даследаванняў, і дагэтуль яе грабніцы і пахаванні працягваюць прыцягваць увагу даследчыкаў. У наш час даліна стала адным з самых вядомых і знакамітых археалагічных месцаў у свеце дзякуючы адкрыццю неразрабаванай грабніцы Тутанхамона KV62 (падагрэтаму газетнымі чуткамі пра «праклён фараонаў») і . У 1979 годзе, разам з рэшткамі Фіванскага некропаля, даліна была прызнана ЮНЕСКА Сусветнай спадчынай.
Агульная колькасць грабніц Даліны цароў, з улікам адкрыццяў 2005 і 2008 гадоў, складае 63. Першы фараон, пахаваны ў Даліне цароў — Тутмос I з XVIII дынастыі, апошні — Рамсес XI з XX дынастыі.
Сцены грабніц упрыгожаны памінальнымі рэлігійнымі тэкстамі, уключаючы кнігу Амдуат, Кніга варот, Кнігу пячор і Літанне Ра.
Спіс пахаванняў у Даліне Цароў <div style="position: relative; width: 650;"> |657x657px KV1 KV2 KV3 KV4 KV5 KV6 KV7 KV8 KV9 KV10 KV11 KV12 KV13 KV14 KV15 KV16 KV17 KV18 KV19 KV20 KV21 WV22 WV23 WV25 KV26 KV28 KV29 KV30 KV31 KV32 KV34 KV35 KV36 KV37 KV38 KV40 KV42 KV43 KV44 KV45 KV46 KV47 KV48 KV54 KV55 KV56 KV57 KV58 KV59 KV61 KV62 KV63
Гл. таксама Спіс грабніц у Даліне цароў Даліна Царыц Дэйр-эль-Бахры Фіванскі некропаль
Спасылкі
Вікс К. Справаздача пра дзейнасць Фіванскага картаграфічнага праекта. Жнівень 2006 Грабніцы Даліны Цароў на сайце «Старажытны Егіпет»
Катэгорыя:Геаграфія Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Турызм у Егіпце