Ёргас Самарас (; нар. , , Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі (2006—2014).

Кар’ера

Клубная Самарас пераехаў у Нідэрланды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафесійным футбалістам, ва ўзросце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Херэнвенам». Упершыню дэбютаваў у сезоне 2003/04, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўслед два паспяховых сезоны ў чэмпіянаце Нідэрландаў, пасля чаго на нападніка звярнулі ўвагу скаўты некаторых клубаў англійскай Прэм’ер-лігі. Пасля цікавасці з боку «Арсенала»Arsenal show interest in Samaras BBC, Ёргас усё ж стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.

Яго дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сезоне 2005/06 англійскай Прэм’ер-Лігі 12 лютага 2006 года супраць «Чарльтана», у якім яго каманда святкавала перамогу з лікам 3:2. Але англійскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэчаскага футбаліста.

28 студзеня 2008 года нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сезону. Адна з прычын таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступлення нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Еўропы 2008. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а яго новая каманда перамагла «Кілмарнак» у матчы Кубка Шатландыі з лікам 5:1.

22 жніўня 2014 года Самарас на правах свабоднага агента перайшоў у клуб «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гадыGeorgios Samaras: West Brom sign striker on a free transfer. BBC Sport. Аднак ужо праз паўсезону напачатку 2015 года з’ехаў у саудаўскі клуб «Аль-Хіляль». Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Вест Бромвіч».

У сакавіку 2016 года далучыўся да амерыканскага клуба «Рая ОКС». У лютым 2017 года вярнуўся ў Еўропу, папоўніўшы склад клуба іспанскай Сегунды «Рэал Сарагоса»Самарас подписал контракт с «Сарагосой» . by.tribuna.com. У жніўні 2017 года перайшоў у турэцкі «Самсунспор», які пакінуў у маі 2018 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо яго бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мельбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросце 13 гадоў і паспяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Яго дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клуба «Саўт Мельбурн»who slipped the net. Australian article.

Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго праз сем дзён пасля свайго 21 дня нараджэння 28 лютага 2006 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы.

Дасягненні «Сэлтык»: Чэмпіён Шатландыі (4): 2008, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2011, 2013 Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 2009

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Самсунспор Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Рая ОКС Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Хіляль Эр-Рыяд Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен