Герб Астраўца — герб горада Астравец і Астравецкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279.
Апісанне Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны хвалістым поясам зялёнага колеру, у верхнім сярэбраным полі якога намаляваны дуб натуральнага колеру з кронай, якая складаецца з 12 зялёных лістоў, у ніжнім блакітным — сярэбраная фарэль, звернутая ў правы, найбольш ганаровы бок.
На гербе Астраўца, паводле пажадання мясцовых уладаў, насельнікаў горада i раёна, адлюстраваны прыродныя багацці краяСяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» .
Гл. таксама Сцяг Астраўца
Спасылкі
http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf
Катэгорыя:Астравец Астравец