Нача́льнік Генера́льнага шта́ба Узбро́еных Сіл — першы намеснік Міністра абароны, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністра абароны.

Начальнік Генеральнага штаба падпарадкоўваецца Міністру абароны і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на Генеральны штаб.

Начальнік Генеральнага штаба з’яўляецца прамым воінскім начальнікам для ўсяго асабістага складу Узброеных Сіл, а пры забеспячэнні Генеральным штабам ў ваенны час па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнага кіравання ваеннай арганізацыяй дзяржавы — старэйшым начальнікам для асабістага складу іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

Функцыянальныя абавязкі кіруе Генеральным штабам і арганізуе яго працу; ажыццяўляе аператыўнае кіраванне Узброенымі Сіламі; арганізуе ва ўстаноўленым парадку перавод Узброеных Сіл з мірнага на ваенны час; арганізуе праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ва Узброеных Сілах; ажыццяўляе кіраўніцтва баявым дзяжурствам ва Узброеных Сілах і кантроль за выкананнем яго задач; ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва Узброеных Сілах; арганізуе аператыўную і мабілізацыйную падрыхтоўку ва Узброеных Сілах, кіруе забеспячэннем іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнню ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці; выдае ў межах сваёй кампетэнцыі загады і дырэктывы, аддае ўказанні, арганізуе і правярае іх выкананне. Пры выкананні указанняў Міністра абароны аддае загады ад яго імя; удзельнічае ў правядзенні кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Узброеных Сіл кваліфікаванымі спецыялістамі, у межах сваіх паўнамоцтваў забяспечвае іх падбор, расстаноўку і прафесійнае навучанне; размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі, вызначае абавязкі начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнага штаба; зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Генеральнага штаба; дзейнічае без даверанасці ад імя Генеральнага штаба, прадстаўляе яго інтарэсы ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, распараджаецца ва ўстаноўленым парадку яго сродкамі і замацаваным за ім маёмасцю, выдае даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў Генеральнага штаба; выдае ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй кампетэнцыі загады, абавязковыя для выканання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і іншымі арганізацыямі, і арганізуе праверкі іх выканання; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Начальнікі Галоўнага штаба генерал-лейтэнант Мікалай Паўлавіч Чуркін (1992—1994) генерал-лейтэнант Леанід Сямёнавіч Мальцаў (1994—1995) генерал-лейтэнант Аляксандр Пятровіч Чумакоў (1995—1996) генерал-лейтэнант Міхаіл Фёдаравіч Казлоў (1997—2001)

Начальнікі Генеральнага штаба генерал-маёр Сяргей Пятровіч Гурулёў (2001—2009) генерал-маёр Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі (2009—2014) генерал-маёр Алег Аляксеевіч Белаконеў (2014—2019) генерал-маёр Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (2020—2021) генерал-маёр Віктар Уладзіміравіч Гулевіч (2021—2024) генерал-маёр Павел Мікалаевіч Муравейка (з 2024)

Спасылкі http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=p30600719