Станавы́ хрыбе́т, таксама Знешні Хінган — горны хрыбет у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі працягласцю 700 км ад сярэдняй плыні ракі Алёкма да вытокаў ракі Учур. На захадзе злучаецца са Станавым нагор’ем, на ўсходзе — з гарамі Джугджур. З’яўляецца водападзелам рэк Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў.
Вышыня да 2412 м. Складзены сланцами і гнейсами, прадзёртымі інтрузіямі гранітаў. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, жалезных руд, слюды. Характэрныя складчатыя сярэднегорныя плоскавяршынныя хрыбты, падзеленыя далінамі. Паўсюдна шматгадовамёрзлыя пароды. На схілах — лістоўнічная тайга, вышэй 1200 м — кедравы сланік і горная тундра.
Упершыню даследаваны і навукова апісаны расійскім даследчыкам А. Ф. Мідэндорфам.
Літаратура
Станово́й хребе́т // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн. 2006.
Спасылкі Становой хребет // Топонимический словарь Амурской области. — Благовещенск: Хабаровское книжное издательство. — 2009.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Бураціі Катэгорыя:Горныя хрыбты Забайкальскага края