Бі́тва пры Лясно́й -- адно з вырашальных баявых сутыкненняў Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).
Адбылася 28 верасня 1708 года паблізу вёскі Лясной на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Маскоўскімі войскамі камандавалі асабіста цар Пётр і фельдмаршал Аляксандр Меншыкаў. Шведскай арміяй камандаваў генерал Адам Людвіг Левенгаўпт. Перад бітвай корпус генерала Левенгаўпта налічваў 5.500 ваяроў інфантэрыі і 3.000 кавалерыі, сілы маскоўскай арміі — 4.830 інфантэрыі (10 батальёнаў) і 6.795 кавалерыі.
Бітва
Генерал Адам Людвіг Левенгаўпт камандаваў шведскім корпусам, які тым часам кватараваў пад Рыгай. Улетку 1708 года корпус Левенгаўпта рушыў з Рыгі да галоўнай арміі Карла XII.
Армія Карла XII чакала з корпусам Левенгаўпта запасаў зброі, харчавання і амуніцыі для працягу баявых дзеянняў. Падрыхтоўка Левенгаўпта зацягнулася і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на Украіну. 15 верасня 1708 года рушыла ў паход галоўная армія шведаў, корпус Левенгаўпта знаходзіўся толькі за прыблізна сотню кіламетраў ад яе.
Маскоўскія военачальнікі вырашылі выкарыстаць гэтую дыспазіцыю, Пётр загадаў атакаваць корпус Левенгаўпта, каб не дазволіць яму далучыцца да асноўнай шведскай арміі Карла XII. Трэба было спяшацца, каб не дапусціць пераправы корпусу генерала Левенгаўпта цераз Сож. Гэтыя дзеянні не заспелі Левенгаўпта знянацку, ён спыніў марш корпуса і загадаў рыхтавацца да бою. Нечакана ў дзень бітвы ў другой палове дня пачаўся моцны снегапад, што было неспрыяльна для непадрыхтаваных да гэтага шведаў. Шведы былі дэзарыентаваны, Левенгаўпт загадаў адступаць, а таксама знішчаць зброю, харчаванне і амуніцыю, прызначаную для асноўнай шведскай арміі.
Левенгаўпт аддаў загад свайму корпусу імкліва і непрыкметна пад покрывам ночы адступаць праз лес да Прапойска (цяпер Слаўгарада). Калі на ранку наступнага дня высветлілася, што войска Левенгаўпта няма на месцы ўчорашняга бівака, Пётр кінуў наўздагон атрад драгунаў, якіх узначальваў генерал-лейтэнант Пфлуг. Драгунамі Пфлуга было пасечана каля пяцісот шведаў і захоплена ўсё тое, што Левенгаўпт не паспеў патапіць у Сажы. Да галоўнага лагера караля Карла здолелі дабрацца толькі 6.503 салдата корпуса Левенгаўпта, армія шведскага караля засталася без правіянту і без страчанай у бітве пры Лясной зброі. Таксама не дасталася шведскаму каралю зброя і багатыя запасы правіянту ад гетмана Мазепы, бо даведаўшыся пра пераход Мазепы і яго войска на шведскі бок, Пётр загадаў захапіць гетманскую сталіцу Батурын, ён быў спалены з усімі запасамі.
Страты і вынікі
У бітве пры Лясной загінула больш 6.500 шведаў, каля 3.000 былі паранены. Страты маскоўскай араміі склалі 1.111 чалавек забітымі і 2.856 чалавек параненымі. Параза Адама Левенгаўпта значна аслабіла магчымасці Карла ХII і ўзняло дух маскоўскай арміі, бо гэты самы моцным корпусам шведаў працяглы час (9 гадоў) быў непераможным. Бітва пры Лясной таксама стала канцом перавагі Швецыі на ўсходзе Еўропы.
Па словах Пятра I, бітва пры Лясной — «маці Палтаўскай бітвы», якая адбылася роўна дзевяццю месяцамі пазней. У культуры і мастацтве
У 1717 годзе французскі мастак Жан-Марк Нацье напісаў палатно «Бітва пры Лясной», заказанае Пятром I.
Да 200-годдзя перамогі паблізу вёскі Лясной узвялі мемарыял, паводле праекта скульптара А. Обера.
У гонар перамогі названы адкрыты ў 1975 годзе астэроід (3482) Лясная — С. 428..
Крыніцы
Спасылкі Паміж Швецыяй і Расіяй The Corps of the General Lewenhaupt at the battle of Lesnaya, 28 & 29 September 1708
Катэгорыя:Бітвы Паўночнай вайны Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Швецыі 1708 28 Катэгорыя:1708 год у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1708 года