Балача́нка — рака ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Назва На карце ХІХ ст. (Шуберта) рака ў верхнім цячэнні пазначаная як Балоча, ніжэй - як Балачанка.

На карце XVIII ст. (ПГМ) перш у Свіслач уцякае даўжэйшая Балачанка, потым (пасля меншага прытоку, што выцякаў з возера Зялёнка, і наступным безымянным прытокам) - карацейшая Балоча (усе тры на сучасных картах не прасочваюцца).

Літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга параўноўваў назву "Балоча" з літоўскім гідронімам Balčia, але не выключаў і сувязі са слав. балотаK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 519..

Апісанне Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 418 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

За Балачанкаю, дзе Блужскі бор Вясёлую пазіцыю займае, Адна сасна вартуе касагор, Над хвойнікам схіліўшы свой убор, Бо тоіць сум, журбу ў сабе старая. Якуб Колас. «Мой дом». Асноўныя прытокі: Чарняўка (справа). Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічы Чэрвеньскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанка Пухавіцкага раёна. У басейне ракі знаходзіцца возера Лочынскае. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім трапецападобная. Пойма раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5—0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае, яго шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 3—6 м, у ніжнім 15—17 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)