Нармандскія астравы — група астравоў, якая складаецца з двух вялікіх, Джэрсі і Гернсі, і некалькіх дробных. Архіпелаг знаходзіцца на захад ад Нармандыі.

У англійскай мове маюць назву Channel Islands — Праточныя астравы; у французскай Îles Anglo-Normandes — Англа-нармандскія астравы або îles de la Manche — Астравы Ла-Манша, як і ў нармандскай Îles d’la Manche.

Астравы ў складзе двух каронных уладанняў Джэрсі і Гернсі знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Вялікабрытаніі, але не ўваходзяць у яе склад і не ўваходзяць у ЕС.

Насельніцтва астравоў — звыш 150 тыс. чалавек (2003).

Плошча архіпелага 196 км².

Найбуйнейшы горад — Сент-Хельер (Сент-Элье).

На астравах развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.