Другі закон (, Дварым — «Словы»; ; ), або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.

Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.

Назва thumb|злева|Ілюстрацыя да кнігі Другі закон 14:1 Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу Др. 17:18 (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.

Біблія Францыска Скарыны

Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.Скарына Ф.: Творы… С. 168.

Пераклады Другі закон (Скарына) (Книги пятыи Моісеовы, рекомыи Вторый Закон, по-евреіски Гель га-дворим, по-греческии Девтерономос, по латине Секунда Лексъ) Пятая кніга Масеява — Другапраўе ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Другі закон у перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Паўторанага Закону ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага Паўтор Закону ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Другазаконьне ў перакладзе Антонія Бокуна Крыніцы

Літаратура

Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Пяцікніжжа