Чарне́вічы (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Глівінскага сельсавета.
Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Чарневіцкага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» , за 2 км ад аўтамабільнай дарогі . Праз вёску працякае рэчка Чапа (прыток Бярэзіны).
Вёска знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Барысаў, за 96 км ад Мінска.
Радзіма Героя Савецкага Саюза Сцяпана Іванавіча Чарняка (1899—1976).
Гісторыя Згадваецца ў 1668 годзе як цэнтр маёнтка ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5.
Насельніцтва
2003 год — 354 жыхары ў 124 дварах.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Мікалай Іосіфавіч Ісаёнак (нар. 1947) — беларускі жывапісец. Сцяпан Іванавіч Чарняк (1899—1976) — генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1940).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Глівінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна