Арэ́шкавічы (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дзмітравіцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 37 км у напрамку на поўнач ад горада Беразіно, за 188 км ад Мінска, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў.

Гісторыя У 1924—1954 гадах цэнтр Арэшкавіцкага сельсавета. Да 9 красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Дзмітравіцкага сельсавета Бярэзінскага раёна (з 25 снежня 1962 года — Чэрвеньскага раёна)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 9 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)., да 10 чэрвеня 1965 года — у склад Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Насельніцтва 1995 год — 425 жыхароў, 199 двароў.

Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Каля вёскі курганны могільнік.

Вядомыя асобы Васіль Пятровіч Вараб’ёў (нар. 1957) — беларускі журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1987), дацэнт (1990), прафесар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзмітравіцкі сельсавет (Бярэзінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна