Алько́вічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Назва У гэтым рэгіёне (з Крывічоў) фіксавалася прозвішча Альковіч. З Горадні было Алькоўскі, з-пад Браслава было Алк.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9N5W?i=876&cat=2325238 https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=olkow*&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable=
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-P9LK-X?i=634&cat=2325442 Ёсць літоўскія Alkas, Alkonis, латышскае Alkshttps://pavardes.lki.lt/?pv=f4f31427410f2104c277bef04f1f8083
https://uzvardi.lv/surname/799689. Аснова Alk- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 74.. Было прускае імя Alke, двухасноўнае Alke-menneR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 12..
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 43 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка, за 102 км ад Мінска, за 3 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі Вілейка—Плешчаніцы.
Гісторыя У першай чвэрці XVIII ст. сяло ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1722 г. пабудаваны драўляны касцёл.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. сяло, уласнасць Леана Гарайна, дзейнічала ўніяцкая царква, мелася карчма, праходзілі два кірмашы штогод. У 1886 г. сяло ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, дзейнічаў касцёл, адбываўся штогадовы кірмаш. У 1897 г. у сяле згадваюцца касцёл, крама, піцейны дом. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У пачатку XX ст. працавала аднакласнае народнае вучылішча, у 1908 г. ў складзе Сушкоўскай сельскай грамады той жа воласці, 113 дзесяцін надзелаў.
У лютым 1918 г. занята германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 г. занята польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, затым мястэчка ў Ільянскай гміне.
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Альковіцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны з 3 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, у вёсцы размяшчаўся гарнізон. У ваколіцах вёскі дзейнічалі партызанскія брыгады імя Жалезняка і «Народны мсцівец», партызаны двойчы грамілі ў вёсцы варожы гарнізон. З фронту не вярнуліся 2 жыхары вёскі.
З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
У снежні 1949 г. тут створаны калгас «Кастрычнік», які ў 1950 г. аб’ядноўваў 21 гаспадарку, меў 2030 га ворнай зямлі. У 1969 г. працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка. У 1980-я гады землі ў складзе саўгаса «За мір» з цэнтрам у в. Забалацце (Вілейскі раён).
У 2003 г. працавалі ўрачэбная амбулаторыя, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
1800 год — 71 жыхар, 10 двароў. 1897 год — 137 жыхароў, 20 двароў. 1908 год — 126 жыхароў. 1921 год — 170 жыхароў, 28 двароў. 1931 год — 311 жыхароў, 44 двары. 1939 год — 325 жыхароў, 41 двор. 1969 год — 128 жыхароў, 35 двароў. 1988 год — 66 жыхароў, 33 гаспадаркі. 1994 год — 56 жыхароў, 29 двароў. 2003 год — 40 жыхароў, 20 двароў. 2019 год — 20 чал.
Інфраструктура У 2009 г. дзейнічаў магазін.
Славутасці
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1897—1902) Званіца — помнік драўлянага дойлідства канца XVII — пачатку XIX ст.
Вядомыя асобы Кандрат Зігмундавіч Церах (нар. 1935) — савецкі і беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
Літаратура — С. 278. Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна