Ха́ркі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 43 км на ўсход ад горада Вілейка, 146 км ад Мінска.

Гісторыя У 1775 г. вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць П. Лабачэўскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1832 г. фальварак, уласнасць Станіслава Станкевіча, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 двароў, 166 жыхароў, маёнтак — 9 жыхароў, у складзе Вяліка-Сэрвачскай сельскай грамады.

У лютым 1918 г. занята германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 г. занята польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Вёска знаходзілася ў Даўгінаўскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf ; дзейнічала лясніцтва.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Ракшыцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 16 студзеня 1954 г. ў Альковіцкім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «За Мір».

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1775 год — 68 жыхароў, 11 двароў. 1908 год — 186 жыхароў. 1931 год — 202 жыхары, 36 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 166 жыхароў. 1988 год — 169 жыхароў, 72 гаспадаркі. 2008 год — 13 гаспадарак, 16 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна